Сучасны мастацкі тэатр пакажа знакамітага «Цмока» анлайн
- Рубрыка: УЛОЎ
- 17.03.2021
- 4735
18 сакавіка на YouTube адбудзецца прэм'ера відэаверсіі славутага спектакля «Дракон» паводле п'есы Яўгена Шварца ў выкананні трупы Сучаснага мастацкага тэатра (СМТ), які быў рэпрэсаваны за выступы супраць гвалту ў Беларусі. Усе сабраныя падчас паказу «Цмока» сродкі будуць перададзеныя на новую пастаноўку паводле рамана «Былы сын» Сашы Філіпенкі.
Згодна з сюжэтам спектакля «Цмок», драпежнік кіруе старажытным горадам чатырыста гадоў, штогод забіраючы адну прыгожую дзяўчыну. Аднойчы ў горад прыходзіць вандроўны рыцар Ланцэлот (яго, дарэчы, іграе тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі). Ён гатовы вызваліць людзей, але жыхары супраць – яны прывыклі да парадку, устаноўленаму цмокам.
«З аднаго боку, гэта філасофская, кантаўская, карціна Беларусі, з другога боку, гэта гуманістычныя погляды Камю і Быкава. На маю думку, гэта вельмі добрая іронія, гэта тое, што не атрымалася ў Даўлатава. Час выпрабавання пакалення, якое нас абʼядноўвае», – кажа рэжысёр спектакля Уладзімір Ушакоў.
Нагадаем, што ў жніўні калектыў СМТ падпісаў адкрыты ліст у падтрымку беларускіх тэатраў, якія пратэставалі супраць гвалту, а ў верасні абвясціў забастоўку, каб выказаць салідарнасць са сваім калегам Дзянісам Дудзінскім, якога арыштавалі на 10 сутак. У адказ тэатр сутыкнуўся з рэпрэсіямі – пазбаўленнем пляцоўкі і гастрольных пасведчанняў.
Імкнучыся падтрымаць СМТ, Беларускі фонд культурнай салідарнасці разам з Беларускім інстытутам Амерыкі абвясцілі мэтавы збор сродкаў.