РТБД запрашае на лабараторыю беларускіх драматургаў(-інь)

Цэнтр беларускай драматургіі пры РТБД распачаў набор маладых драматургаў(-інь) на міжнародную драматургічную лабараторыю, якая адбудзецца з 24 па 29 траўня.

 

У выніку лабараторыі гатовыя п'есы ўдзельнікаў(-ц) апублікуюць на сайце Цэнтра беларускай драматургіі ды накіруюць у тэатры краін СНД.

 Для каго? 

  Для паўналетніх рэзідэнтаў(-ак) Беларусі, якія пішуць п'есы (на лабараторыі не навучаць асновам драматургіі, але будуць курыраваць самастойную працу драматургаў і драматургінь).

 

 Што будзе? 

  майстар-класы па раскрыцці драматургічнага патэнцыялу;

  стварэнне сінопсісаў п'ес;

  прэзентацыя сінопсісаў у ЦБД з удзелам СМІ, тэатразнаўцаў і рэжысёраў;

  напісанне п'ес;

  сцэнічныя чыткі.

 

 Як падацца? 

  Для ўдзелу ў лабараторыі дашлі заяўку, матывацыйны ліст і, па жаданні, некалькі сваіх твораў на скрыню cbdrr@yandex.ru да 12 траўня 2021 года.

  Лабараторыя будзе выязной і пройдзе на прыродзе. Транспарт, жытло і харчаванне забяспечаць арганізатары(-кі).

 

 Падрабязнасці