Адкрыты прыём заявак на прэмію RADA Awards
- Рубрыка: УЛОЎ
- 13.11.2019
- 6257
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» ўжо прымае заяўкі на прэмію RADA Awards – НДАшны «Оскар». Уласна цырымонія адбудзецца 20 снежня.
Прэтэндаваць на запаветную статуэтку можа любая моладзевая ініцыятыва ці праект, якія былі створаныя ў 2019 годзе. Геаграфія – дзе заўгодна ў Беларусі: хоць у Менску, хоць у Баранках, хоць у вёсцы Карытнае. Намінаваць можна не толькі сябе, але і сваіх знаёмых. Галоўнае – каб праект быў яскравы.
Навінка 2019-га – намінацыя «Факап года». Гэта смелы крок для тых, хто здольны прызнаць свае памылкі, ці магчымасць выказацца тым, хто лічыць, што нейкую справу можна было зрабіць інакш.
Намінацыю «Рэгіянальная моладзевая ініцыятыва/праект» сёлета замянілі намінацыяй «Моладзевая ініцыятыва/праект па развіцці мясцовай супольнасці». Зараз сюды можна падацца з праектамі, якія працуюць на развіццё мясцовай супольнасці ў любой кропцы Беларусі, у тым ліку ў сталіцы.
Увогуле шанаваць самых актыўных з актыўных будуць у 11 намінацыях:
«Адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект»
«Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва»
«Экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект»
«Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека»
«Гендарная моладзевая арганізацыя/ініцыятыва»
«Моладзевая ініцыятыва/праект па развіцці мясцовай супольнасці»
«Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва»
«Самы нашумелы моладзевы медыйны праект»
«Моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання культурнай спадчыны»
«”Вечны рухавік” у моладзевым сектары»
«Факап года»
Дэдлайн для падачы заявак – 24 лістапада.
Глядзі, як цудоўна было на RADA Awards летась.