Пісьменнікі запісалі відэаэкскурсіі па адрасах Караткевіча
- Рубрыка: УЛОЎ
- 11.01.2021
- 7174
Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча ў анлайне выйшаў праект «Адрасы Караткевіча»: пісьменнікі запрашаюць прагуляцца па знакавых для беларускага класіка лакацыях.
Насамрэч маршруты распрацоўвалі для жывых экскурсій, але час, як памятаеш, быў няпросты, таму арганізатары – Беларускі ПЭН-цэнтр і Artonist – перанеслі шпацыры ў бяспечныя інтэрнэты.
Першыя экскурсіі правялі пісьменніца, праваабаронца, аршанская суседка сваякоў класіка Паліна Качаткова і пісьменнік, мастак, сусед Уладзіміра Караткевіча па менскім пад’ездзе Адам Глобус.
Хутка выйдуць таксама экскурсіі, якія падрыхтавалі паэт і гісторык Антон Рудак ды паэт, перакладчык, даследчык літаратуры Вячаслаў Лявіцкі. Каб не празяваць, раім падпісацца на YouTube-канал ПЭНу.