Распачатая праца над новым муралам Vulica Brasil

Фестываль Vulica Brasil – 2019 пакінуў менчукам шмат прыгажосці, але не ўсе запланаваныя выявы з’явіліся летась. Беларускі мастак Doctor Oy прыступае да працы сёння.

 

Неспрыяльная эпідабстаноўка – лепшыя абставіны для таго, каб скончыць тое, што не паспелі. Пад мурал «Яйка» доўга не маглі знайсці трапную сцяну, але нарэшце гэты супермач здарыўся: самы вялікі ў творчасці мастака арт з’явіцца акурат ля кінатэатра «Ракета» па Працоўным завулку, 1.

 

Doctor Oy

«Яйка – пачатак, зараджэнне правільнага кірунку – увасабляе пакаленне, гатовае да пераменаў і самаіроніі, пакаленне, якое імкнецца да прагрэсу праз удасканаленне свайго культурнага кода. Парталы вакол персанажа – гэта метафара шматграннасці, багацця і разнастайнасці акружэння, якое ўплывае на развіццё і злучае розныя культурныя паралелі ў агульначалавечы мультыкультуралізм».