Аляксандр Найдзёнаў у адкрытым інтэрв'ю раскажа пра працу на радыё
- Рубрыка: УЛОЎ
- 11.05.2018
- 8059
Разам з сэрвісам «МТС Music» працягваем ладзіць адкрытыя інтэрв'ю на музычныя тэмы. Мы ўжо гаварылі з Антонам Азізбекянам пра прадзюсаванне і ўладкаванне групы Brutto, з Максам Старцавым – пра арганізацыю канцэртаў і новы фестываль Stereo Weekend, з Лёшам Горбашам – пра працу ў найбуйнейшым рускамоўным сайце пра музыку The Flow. 15 траўня на твае пытанні будзе адказваць Аляксандр Найдзёнаў – праграмны дырэктар радыё Unistar.
Калі: 15 траўня
Пачатак: 19:00
Дзе: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх)
Уваход: свабодны
Асноўныя тэзісы сустрэчы:
што такое радыйны фармат;
якая будучыня ў падкастаў;
калі ў Беларусі з'явіцца папулярнае інтэрнэт-радыё;
па якім прынцыпе выбіраюцца для ратацыі ў эфіры Unistar «хіты 90-х і 2000-х»;
як маладым артыстам трапіць на радыё (і ці трэба гэта наогул).
Дарэчы, у Аляксандра Найдзёнава ёсць альтэр-эга ў асобе папулярнага відэаблогера, які гаворыць на трасянцы і раздае парады направа і налева. Аднойчы ён прыязна адказаў на некалькі нашых пытанняў і нават зрабіў ласку расказаць, якім павінен быць добры часопіс.