34 кліча цябе на інтэнсіў па працы медыя
- Рубрыка: УЛОЎ
- 11.03.2019
- 7079
23 і 24 сакавіка рэдакцыі 34mag і 34travel правядуць маштабны інтэнсіў аб працы сучасных медыя ў Беларусі.
У канцы сакавіка мы выходзім у афлайн, каб падзяліцца сваім вопытам працы ў медыя. Гэта двухдзённы івэнт для людзей, якія працуюць з тэкстамі ў любым іх выглядзе, а таксама для прадстаўнікоў свету рэкламы і проста тых, хто піша для ўласнага задавальнення і заробку.
Журналісты, журналісткі і капірайтары, капірайтаркі, студэнты і студэнткі медыйных напрамкаў, блогеры, блогеркі, SMM-шчыкі й SMM-шчыцы – усё для вас.
Усяго – 30 месцаў. Інтэнсіў будзе праходзіць 2 дні, з 10:00 да 17:00, з перапынкам на абед і невялікімі брэйкамі. Падрабязны расклад мы вышлем усім удзельнікам напярэдадні.
Кошт усяго інтэнсіву: 69 BYN (першыя 10 месцаў), 79 BYN (астатнія).
Квіткі: bezkassira.by
Мы сябруем і з безнаяўнымі. Пішыце на 34editors@gmail.com.
Пра што будзем гаварыць (на рускай мове):
– Як дамагацца сваіх мэтаў з дапамогай тэкстаў?
– Як не стаць дрэнным аўтарам? Разбор самых частых памылак.
– Як весела пісаць пра тое, пра што ўсе астатнія пішуць сумна?
– Як пераадолець «крызіс аўтара»? Як знайсці тэму і свой вугал гледжання?
– Як раскрыць героя ў інтэрв'ю? Як узяць ідэальны каментар? Як атрымаць адказы на свае пытанні?
– Як наладзіць камунікацыю з рэдакцыяй? Як выбудаваць працу ў звязку «аўтар – рэдактар»? Як стаць добрым рэдактарам?
– Мова варожасці: як не нарвацца на цвікі ў лаўцы, якія ты пазбіваў сваімі рукамі?
– Чаму «прадавальных» тэкстаў не існуе? Як падаваць інфармацыю і прадаваць паслугі,
каб быць карысным і нікога не раздражняць?
– Бонусам: як (і навошта) напісаць кнігу? Як (і навошта) яе потым выдаць?
Распавядаць будуць:
Антон Кашлікаў
галоўрэд і выдавец праектаў 34, аўтар раманаў «Лузер» і «Былыя»
Лёша Горбаш
шэф-рэдактар 34mag.net, рэдактар The-Flow.ru
Юлія Міронава
рэдактарка 34travel.me
Маша Гуліна
рэдактарка 34travel.me і Bahna.land
Марыя Ярома
рэдактар спецпраектаў 34