Тэхна са сваёй ідэяй і місіяй узнікла ў постындустрыяльным Дэтройце ў сярэдзіне 80-х, калі сэрца горада спустошвалася крахам аўтамабільнай індустрыі, а з ёй – і надзеі на сытую будучыню сярэдняга класа. Ад пачатку існавання жанру ў тэхна закладалася пэўная трансфармацыйнасць, утапічнасць мыслення, шчыльнае рэха надыходзячага інфармацыйнага выбуху. Тэхна заўжды было пра стварэнне новых светаў.
Амерыканскі навуковы варыянт хутка падхапілі еўрапейскія рэйверы і зрабілі часткай, а месцамі і асновай танцавальнага экспірыенсу. У немцаў тэхна стала нават неад’емнай дэталлю культурнай ідэнтычнасці. З развалам саўка рэйвы хлынулі і на ўсход: фарты, «Медное озеро», «Гагарин-пати», «Мобиле» і, канешне, «КаZантип» – усе гэтыя рэйвы 90-х былі размашыстымі крокамі па мяккай падушцы свабоды і ўсёдазволенасці.
У Менску, па словах старажылаў, першае тэхна-паці адбылося восенню 1992-га. Затым Christmas Party, «Интроверсия», F.U.Enterntainment, да нас прыязджалі галандцы з першымі «тэхніксамі» на вечарынках, zVerь рваў 20-тысячны DJ Parade у Пецярбургу, потым была Euthanasia і 2000-я. Падрабязней пра культуру рэйваў 90-х на старонках 34mag распавёў апалагет менскага клубнага руху Аляксей Кутузаў aka I.F.U.
Сёння ў сонцаахоўных акулярах нашай увагі сучасны тэхна-праект «Мечта». Ён быў створаны цёмнай лютаўскай ноччу 2016-га на заводскіх падмостках свежаспечанай свабоднай прасторы «Верх». Тады падыходы да цэха ламіліся ад жадання менскай тусоўкі скінуць з сябе аковы бараў, якія амаль выціснулі ўспаміны пра клубы на задворкі свядомасці. Жаданне яднала больш за тысячу чалавек. Пасля прайшло яшчэ чатыры рэйва ад «Мечты», якія нязменна збіралі натоўпы прагных да футурыстычнай свабоды. Напярэдадні другога сезона праекта гутарым з яго заснавальнікам Пашам Данковым.
Пачнем з апошняга: у гэтыя выходныя адкрываецца новы сезон «Мечты». Чым ён будзе адрознівацца ад папярэдняга?
На першую вечарыну мы знайшлі месца і паклікалі добрых артыстаў. Але мы не чакалі такога ажыятажу, не думалі, што прыйдзе столькі людзей, што не дамо рады на ўваходзе, што гардэроб будзе не гатовы. Першыя некалькі мерапрыемстваў мы спрабавалі аптымальна вырашыць пытанне з гукам. У «Верха» складаныя гукавыя характарыстыкі: рэзануюць трубы, вялікая, выцягнутая зала, шмат шкла. Атрымалася толькі з трэцяй «Мечты».
Наступны пункт – мы разабраліся на ўваходзе. Цяпер у нас няма чэргаў, мы працуем цэлай камандай, прадаем папярэднія квіткі. Пашырылі гардэроб. Зараз мы да ўсяго гатовыя і больш упэўненыя ў такіх тэхнічных момантах. У планах – рабіць радзей, але з крутымі прывозамі.
У зале «Верха» цяпер праходзіць выстава Алеся Родзіна Global Warning/Global Warming. Ці будзеце вы сумяшчаць тэхна-вечарыну з псіхадэлічным артам мастака?
Так, мастак дабрадушна пагадзіўся пакінуць працы на сваіх месцах. Мы нешта прыбярэм, нешта пакінем, каб была прастора для руху і танцаў. На нашых вечарынах вобласць арту яшчэ недастаткова развітая, таму што праз брак бюджэту гэтая справа другарадная. Мы ў асноўным робім віжуал. У суботу Паша Плаха рыхтуе аб'ёмны мэпінг для дыджэйскага стала, усё як трэба. Але мы яшчэ ў самым пачатку гэтага шляху і запрашаем да супрацоўніцтва.
Што ты будзеш рабіць як арт-дырэктар «Верха»?
Прыцягваць сюды больш культуры. Зраблю стаўку на эксперыментальную музыку, тэхна, хаўс, на выставы, лекцыі, воркшопы. Мне хочацца, каб тут жыло мастацтва, адпаведнае гэтаму месцу, – індастрыял, пост-арт. Рана пакуль казаць, асвойваюся.
Раней ты арганізоўваў бас-туры на буйныя фестывалі і вечарыны ў Маскве і Кіеве. Ты заўжды прапагандаваў тэхна-культуру ў Беларусі?
Я прапагандую любоў да музыкі. Туры – гэта добрая ідэя пазнаёміць людзей з мерапрыемствамі высокага ўзроўню ў нашых суседзяў. У людзей, якія пабывалі ў «Арме» ці ў кіеўскім Closer, мяняецца светапогляд: яны ўжо не могуць задавольвацца тым, што тут адбываецца. Пасля яны і мяне падштурхоўваюць: «Давай, Паша, ты звазіў нас у тур, рабі зараз тут як там». Чым больш людзей бачыць розніцу, тым хутчэй рухаецца працэс.
Мне хочацца, каб тут жыло мастацтва, адпаведнае гэтаму месцу, – індастрыял, пост-арт.
Як успрыняла электронная супольнасць адмену Outline у Маскве ў гэтым ліпені?
Гэта быў, вядома, удар, у цэлым – па сучаснай культуры ў СНД. Усе ўспрынялі гэта як аплявуху ад уладаў, таму што гэта быў сапраўды эталонны фестываль. Такія артысты ў лайнапе! У той дзень, калі яго адмянілі, здавалася, быццам набліжаецца рэвалюцыя: у метро абвяшчаюць, што фестываль не адбудзецца, у сацсетках поўны разрыў, да месца правядзення сцягнутыя вялікія сілы АМАПу. Баяліся пратэстаў, бо людзі як ніколі былі аб’яднаныя гэтай няўдачай. Тусоўкі перакінуліся па іншых клубах: частка дыджэяў адыграла ў Gazgolder, Мулату Астатке і The Skatalites выступілі «Музеоне». Арганізатары панеслі вялікія страты, але многія людзі не прасілі вярнуць грошы за квіткі. Частку дэкарацый, якія прызначаліся для Outline, каманда «Армы» перадала новаму клубу «Рабіца». Павысілася кааперацыя паміж прамоўтарамі – адмена адназначна з’яднала людзей.
Як зараз з клубамі ў Менску?
На рубяжы 2010-х быў пэўны момант камерцыялізацыі руху: засілле камерцыйных прамоўтараў, вечарынак, накіраваных на «пагандляваць тварам». Ад гэтага шмат праблем нам цяпер даводзіцца расхлёбваць: складана дамовіцца з уладальнікамі ўстаноў, бо ўсе хочуць адразу даход з бара. Спадзяюся, што гэта застанецца ў мінулым. Нельга камерцыялізаваць танцы, нельга з гэтага рабіць гламур.
Цяпер людзей не так ужо проста прывесці на якую-небудзь халтуру, ім завод падавай, свабоду падавай. Я задаволены тым, што адбываецца цяпер у Менску, горад трохі змяніў свой твар. Калі ў былым корпусе «Гарызонта» можа сабрацца 1500 чалавек на некамерцыйную тэхна-вечарыну, значыць, людзям гэта трэба.
Сярод маладых тусоўшчыкаў ёсць шмат людзей, якія не ўжываюць наркотыкі і алкаголь на танцпляцы. Як ты да гэтага ставішся?
Сапраўды, ёсць такі трэнд у нашай тусоўцы. Яны танчаць так, што можна падумаць: пад чым яны? Ненатуральна рухаюцца, вельмі актыўныя, апранаюцца ў прыкіды рэйвераў 90-х. Але не ўжываюць. Яны п'юць ваду, сокі і даказваюць тым самым, што ў Беларусі так можа быць. Неабавязкова музыка патрабуе поўнага адлёту і забыцця. Я салідарны з такой пазіцыяй і бязмежна паважаю гэтых людзей.
Цяпер людзей не так ужо проста прывесці на якую-небудзь халтуру, ім завод падавай, свабоду падавай.
Ёсць людзі, якія тусуюцца на Зыбіцкай, ёсць, якія тусуюцца на Кастрычніцкай, ходзяць на тэхна-вечарыны ў «Верх». Яны не імкнуцца змешвацца, і ўзнікаюць стэрэатыпы адных пра іншых. Як ты бачыш Менск з пункту гледжання тусовак і музычных стыляў?
Я думаю, тыя, хто тусуюцца на Зыбіцкай, наогул не ўяўляюць з сябе пэўную тусоўку. Яны адпачываюць пасля працоўнага дня, выпіваюць у барах, ім не так важна мастацтва і культура падчас рэлаксу. Андэграўндная культура патрабуе большага ўцягвання, разумення і асэнсавання. На мой погляд, у Менску прадстаўлены розныя тусоўкі, усім хапае месца. Раз на месяц нешта відавочнае ў кожным стылі адбываецца.
У музыцы, вядома, ёсць нейкі глабальны падзел паміж прамой бочкай і ламанымі рытмамі, але зноў-такі цяпер нават тэхна губляе пэўныя рысы. Сучаснае тэхна – гэта не толькі прамая бочка. Наогул яно зараз як «гламур» і «дыскурс». Слова ўжо стала ярлыком са шматлікімі значэннямі. Для кагосьці тэхна – гэта грубы, жывёльны, першабытны груў, прамая бочка на хуткасці 130, якая не трывае ніякіх кампрамісаў. Яны раўняюцца на Tresor, на Berghain. У нас нешта сярэдняе: можа быць і лоў-фай, можа быць і тэхна, не цвёрдая прамая бочка. Але калісьці мы абавязкова прывязем каго-небудзь жорсткага.
Ці ёсць беларускія тэхна-прадзюсары?
Пакуль у нас не так шмат імёнаў. Ёсць ужо прызнаныя артысты: Pavel Ambiont, Energun, Apex Sphere. Ёсць дыджэі Drug, L.Beat – карыфеі ў гэтай музыцы. Танцавальнае тэхна пішуць Максім Самос і Міша Жукаў у праекце Esiko. Ёсць класны атмасферны праект Cliche Morph, выдаецца на вініле. Хлопца ўвогуле ніхто не ведае, а ён ужо тры плыткі выпусціў
Шмат хто кажа пра постсавецкую сцэну тэхна, адносячы туды і нашу краіну, але пакуль у нас менавіта прарываў няма. Прычына ў тым, што нашая сцэна недастаткова самабытная. У Расіі індустрыя сфармавалася, ёсць такія артысты, як Nina Kraviz, – зоркі сусветнага ўзроўню. У нас жа пакуль стадыя фармавання.
Я вымушаны задаць табе нязручнае пытанне. Памятаеш, быў канфлікт паміж «Верхам» і ЛГБТ-супольнасцю, калі апошнім адмовілі праводзіць мерапрыемства з ідэалагічных прычынаў. Як ты ставішся да гэтага?
Я сутыкнуўся з гэтым канфліктам, калі ён ужо здарыўся. Я лічу, было ўзаемнае непаразуменне. Нейкі промах, памылка з боку кіраўніцтва «Верха», якое, у прынцыпе, займаецца бізнэсам і не спрабуе глыбока разабрацца ў нейкіх пытаннях, прывялі да гэтай сітуацыі. З другога боку, ЛГБТ-фронт дастаткова агрэсіўны ў нашай краіне. Іх можна зразумець: яны ўвесь час сутыкаюцца з дыскрымінацыяй.
Я як арт-дырэктар буду спрабаваць залагодзіць гэты канфлікт. Я хацеў бы, каб мы памірыліся. Упэўнены, што дырэкцыя таксама гатовая перагледзець свае заявы, прынесці прабачэнні. Але хацелася б, каб і ЛГБТ-кам'юніці таксама дзейнічала ў чалавечых рамках. Не варта чапляцца за нейкае слова, узятае з кантэксту, і раздзімаць варожасць. Павінен быць дыялог, а не канфрантацыя. На маіх вечарынках мноства прадстаўнікоў ЛГБТ адчуваюць сябе цалкам камфортна і не падтрымліваюць напружанай сітуацыі.
Хто будзе граць на вечарыне ў суботу?
Мы зрабілі стаўку на расійскіх артыстаў, таму што не заўсёды замежны прывоз за некалькі тысяч даляраў апраўдвае спадзяванні. У гэты раз мы вырашылі: лепей прывезці пяць дыджэяў з Расіі, чым аднаго замежнага.
Будуць два танцпляцы. Адзін – дзвіжовы, галоўны, на якім граюць хэдлайнеры з Масквы Sofia Rodina і Hipushit. Rodina – узыходзячая зорка расійскай тэхна-сцэны, паспела аб'ездзіць увесь СНД, выступіць у Tresor, сама з Магадана, жыла ў Кіеве, Пецярбургу, Маскве. Вельмі прыгожая і прыгожа грае.
Другі масквіч – Хіпушыт – артыст з бездакорнай рэпутацыяй. Ён меламан з вялікай літары, амаль нідзе не граў дагэтуль і пачаў сваю кар’еру з вечарынак у «Арме». Пра гэта марыць кожны тэхна-артыст! Ён тонка адчувае трэнд вяртання да EBM-музыцы, да гучання нямецкай электроннай сцэны канца 70-х: брудны індастрыял, краўт-рок, нават дзесьці метал. Усё гэта кактэйлем змешваецца з тэхна.
Сучаснае тэхна – гэта не толькі прамая бочка. Наогул яно зараз як «гламур» і «дыскурс». Слова ўжо стала ярлыком са шматлікімі значэннямі.
Другі танцпол практычна цалкам аддадзены артыстам з Пецярбурга: Арсеній Насонаў, арт-дырэктар клуба Stackenschneider, мой сябар і аднадумца. Стас Калівасін, які рабіў серыю вытанчаных падкастаў Paraplan Radio. І Анатоль Балагураў з праектам Forgotten Disco Star.
Ніводны з лайнапаў не абыходзіцца без майго паплечніка па вечарынках – Дзмітрыя Расшчупкіна aka Plastik. Яшчэ будзе Davydov на другім эклектычным танцпляцы. Мне хацелася, каб мэйн быў ударны, танцавальны і бескампрамісны, а на другой сцэне можна было пачуць і электра, і эйсід, і афрыканскія матывы, і дыска. Усё будзе па нарастаючай. Можна людзей парваць у гадзіну, але каму гэта трэба.
Вялікае інтэрв’ю з музычнай прамоўтаркай, заснавальніцай эстонскага шоукейс-фестывалю Tallinn Music Week Хелен Сілдна.
Схапіць мару за хвост, нават калі бачыш яе адным вокам на дзве сотыя.
Рэжысёрка зарабляе дастаўкай, піша каверы на Меладзэ і абяцае спектакль – рэп-альбом.
Менскі андэграўндны эмсі Saferone прэзентуе кліп «Кто этот MC» і заадно распавядае, адкуль тырчаць ногі ў беларускага і міжнароднага грайму.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Гутарка пра прызы, фестывалі, магчымасці і мары.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (14)
малолетние хипстеры с усиками думают что техно рэйвы делают в 2017 .... посмеялся от души))))
Цена может и нормальная, но так зачем же называть ее некоммерческой?)
И я бы посоветовал ставить FC и DC на входе пожестче.
Я считаю, что цена завышена, т.к. артисты не дотягивают. Просто спрос рождает предложение. Главное ввести в уши, что это модный рейв как в Европе, бел модники и больше заплатят с радостью))
Дзякуй за тое, што прытулiлi Алеся Родзiна.
У вас не работают кнопки репоста, для вк по крайней мере.
Ты лучший!
Нормальное такое сравнение - Energun и Nina Kraviz... Как говорится, "техно здорового человека" vs "техно курильщика". Павел, давай смиксуй пару треков Энерган и Нины - и сам посмейся :)
"Стадия формирования" у нас, ага. Интересно, где была Нина в 1997, когда Энерганы уже играли настоящее техно? Или даже в 2003-2006, когда Euthanasia promo делала рэйвы на Боровой с реально техновыми артистами из той же (мать её) России. Стриптиз танцевала, небось.
Всё дело лишь в том, что у наших мужиков-технарей не смазливые мордашки и они не дают интервью, принимая ванну, что Минск не Москва (слава аллаху), что у нас не жрут столько наркоты, чтобы угорать под жалкое подобие музыки - а ещё как-то разбираются. И в том, что наши медиа открывают для себя техно и рэйвы в 2015-2016, а нашими модными клубами владеют гомофобные неандертальцы.
Павел, удачи в работе, но, как тут сказали выше - лучше 1 хороший иностранный привоз с локальной поддержкой, чем российские субпродукты. Ты несёшь ответственность за формирование вкуса у своей аудитории, не забывай.
И добавлю ещё крутых наших технарей, которых дети Мечты могут не знать: Uncou, UVL, Atlantech Squad, Radiokoala
У техно множество субжанров и все они существовали с самого зарождения техно. Не стоит показывать свои вкусовые ограничения. Я хорошо помню начало 2000-х, какое это было ограниченное общество "трансеров", "драмеров", "технарей", "мажорчиков" и т.д. Почти все наши музыканты, которых ты назвал, не ограничиваются одним стилем. Ambiont, Uncou, UVL пишут разную музыку.
Эта вечеринка масс-маркет, техно-поп рэйвик. Это имеет место быть. Наши музыканты, к сожалению, не соберут столько людей, как эта девушка. Хоть она всего лишь диджей.
Как по мне - так абсолютно нормальная цена!) Слыхала, была предпродажа за 10. и для сравнения.. сегодня вечеринка в ДК - вход 9, Кристаллизация Шума#2 в BBQ c Лонг Армом - 25
Интересно, откуда на некоммерческой вечеринке вход по 15р? Тем более, на российских артистов и наших среднего уровня.
Вы считаете, что слишком дешево?
Возьмем для сравнения ближайшие столицы, недавно Vril в Варшаве - 20-30 злотых (те же 10-15 рублей), Nthng и Ekman Вильнюс - 5 евро, с регистрацией в facebook вобще бесплатно.
А я считаю, лучше привезти одного нормального артиста, чем пять непонятных гостей с востока. Из всех, кого привозили, только Суокас хорош, да и то не судьба была туда попасть.
Насчет некоммерческой вечеринки, спасибо, поржали)))
Паша, большой привет тебе из Петербурга!