Гэтай восенню Лятучы ўніверсітэт адкрывае віртуальную кафедру і запрашае ўсіх ахвотных прайсці анлайн-курсы па важных гуманітарных пытаннях. Распавядаем, якія курсы ўжо створаны, як імі карыстацца і чаму гэта больш, чым аналаг «Арзамаса».
У Беларусі, як ты ведаеш, інтэлектуальная традыцыя ў свой час была моцная, як забытая на падаконніку гарбата. Кірыла Тураўскі, Скарына, Гусоўскі, Волан, Лышчынскі – мы мелі ледзь не антычны канон мысляроў. Канешне, за апошнія два стагоддзі традыцыю грунтоўна падчысцілі, і інтэлектуальныя асяродкі распаўзліся па швах, як пакусаная сабакамі шуба. Але час змяніўся, і зараз сшыць яе назад спрабуе ў тым ліку і Лятучы ўніверсітэт – некамерцыйная ініцыятыва беларускіх сучасных філосафаў і сацыяльных даследчыкаў, якія праматыруюць мысленне як неабходны від дзейнасці і прагнуць стварэння ў Беларусі сапраўднага, з вялікай літары Універсітэта з акадэмічнай аўтаномнасцю і вядучай роллю ў інтэлектуальным базісе краіны.
Акрамя афлайн-дзвіжу, з якім ты можаш пазнаёміцца на сайце Лятучага, стваральнікі ініцыятывы нядаўна адкрылі дыстанцыйную платформу, дзе можна бясплатна прапампавацца па важных для кожнага свядомага чалавека пытаннях. Праблемы біяэтыкі, выклікі сучаснай адукацыі, гарадскія даследаванні, уласны беларускі стыль у дызайне – гэтае кола ведаў распрацавана ў курсах, якія падзеленыя на тэмы. У кожнай тэме можна знайсці ад адной і болей відэалекцый ад беларускіх і замежных выкладчыкаў. Напрыклад, у курсе пра дызайн ёсць тэма: «Вялікае Княства Літоўскае ў фармаванні беларускага стылю», дзе ўжо Анемпадыстаў бажыць па ёй. Таксама пад кожнай тэмай ёсць спіс рэкамендаванай для далейшага чытання літаратуры.
«Адкрытыя праблемы і парадоксы біяэтыкі»
Тацяна Мішаткіна
«Сучасная адукацыя: радыкальныя змены»
Tацяна Вадалажская і Уладзімір Мацкевіч
«Філасофія гісторыі як праект настальгіі»
Лілія Ілюшына
«Сацыяльнае ўяўнае і яго граніцы»
Галіна Русецкая і Вольга Орышава
«Прапедэўтыка сістэмнага падыходу для гуманітарыяў»
Уладзімір Мацкевіч
Ірына Дубянецкая
Ігар Бабкоў
«Горад: асяродак, супольнасць, вобраз дзеяння»
Калектыў аўтараў
«Дэзань! Стыль і ідэнтычнасць»
Міхал Анемпадыстаў
Акрамя таго, што можна вучыцца, і гэта падкрэсліваюць стваральнікі платформы, можна яшчэ і вучыць. То-бок калі ты даследчык(-ца) і маеш пэўныя напрацоўкі, ідэі ці хочаш падрабязна распавесці пра якую-небудзь навуковую школу, то ты можаш стварыць свой уласны курс. Для гэтага пачытай пра крытэры размяшчэння курсаў на платформе і тэхнічныя патрабаванні да іх.
Таксама ў дэпазітарыі ўніверсітэта захоўваюцца публічныя лекцыі – адзіночныя інвестыгейшны на пэўную тэму. Напрыклад, калі ты прапусціў(-ла) серыю лекцый, прысвечаных «(Не) расстралянай паэзіі», тут ты знойдзеш відэаархіў усіх мерапрыемстваў. Астатнія лекцыі шукай тут.
Дарэчы, Лятучы ўніверсітэт запускае краўдфандынг на стварэнне чатырох новых курсаў: «Творчая фатаграфія ў Беларусі на стыку 20 і 21 стагоддзяў: ідэі, падзеі, дзеючыя асобы» Уладзіміра Парфянка, «Гульня як фенамен культуры» Уладзіміра Мацкевіча і Тацяны Вадалажскай, «Практычная палітыка: арыентацыя і дзейнасць у свеце палітычнага» Андрэя Ягорава і «Адкрытыя дадзеныя ў 7 пытаннях» Аліны Радачынскай. Працэс стварэння патрабуе выдаткаў, таму, калі ты лічыш, што варта падтрымаць навукоўцаў, смела шлі ім фінансавыя падзякі.
Беларускі калегіум, ECLAB, Лятучы ўніверсітэт і яшчэ 3 спосабы ўзбагаціцца карыснымі ведамі.
Некалькі натхняльных гісторый для тых, каму ў родным універы карціць штосьці змяніць.
«Выйдзі і зайдзі нармальна».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
КАМЕНТАРЫ (3)
Вы зрабілі выдатную працу над сваім блогам, чытаць яго кожны дзень не толькі цікава але і вельмі пазнавальна
Люблю калі артыкулы напісаны без вады і ўсё па справе, дзякуй за вашу працу над блогам <a href="https://192168ll.mobi/192-168-l-254/">192.168.l.254</a>
Таксама пад кожнай тэмай ёсць спіс рэкамендаванай для далейшага чытання літаратуры.