Гайд па «(Не) расстралянай паэзіі»

Гайд па «(Не) расстралянай паэзіі»

Увесну 2017-га стартаваў вялікі супольны праект TuzinFM з сучаснымі беларускімі музыкамі. На працягу паўгода 12 гуртоў і выканаўцаў стваралі новыя песні на вершы расстраляных у 1937 годзе беларускіх паэтаў. Не чуў(ла) пра гэтую крывавую падзею? Такое наўрад ці расказваюць на занятках па беларускай літаратуры.

 

Багдановіч, Танк і Караткевіч – гэта, канешне, добра, але чаму ты яшчэ не зафрэндзіў Юлія Таўбіна ў фэйсбуку? Акрамя Юлія, яшчэ 11 цудоўных беларускіх паэтаў будуць радыя з табой пазнаёміцца. Ізі Харык, Анатоль Вольны, Алесь Дудар – усіх іх аб’ядноўвае не толькі майстэрскае валоданне словам, але і канкрэтная дата. 1937 год. Вядома пра гэта, канешне, мала, хіба толькі што гэта быў час жорсткіх рэпрэсій, калі ў адну ноч на 29 кастрычніка былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Сярод іх – 12 маладых і таленавітых беларускіх паэтаў.

Уваскрэсіць з нябыту забытыя імёны вырашыў музычны медыярэсурс TuzinFM у сваім праекце «(Не) расстраляная паэзія». Партал натхнёна прасоўвае айчынную музыку і рэалізуе ўнікальныя музычныя праекты. Каб распавесці пра забытых паэтаў, ён заахвоціў сучасных выканаўцаў стварыць песні на вершы «расстралянага тузіна».

 

 

 

 

Кожны абраў «свайго» паэта. Напрыклад, Святлана Бень натхнілася Ізі Харыкам, які пісаў вершы на ідыш. Гурт Naka напісаў музыку на твор Валерыя Маракова, а Vinsent будзе чытаць «рэп» Зямы Піваварава. Алесь Дудар тэлепартуецца і прачытае свой верш «Асыпае чэрвень белы сад» у выкананні Кацярыны Ваданосавай і яе Fantasy Orchestra, Міхася Чарота і яго «Бунтара» прадставіць гурт Dzieciuki. Верш «Я цябе пакахаў»  Анатоля Вольнага праспяваюць Akute. Re1ikt перапрацавалі апавяданне Міхася Зарэцкага «Пра чорныя вочы».

Хваля рэпрэсій 30-х кранула і сем’і некаторых удзельнікаў. Напрыклад, Ромы Жыгарава з гурта Akute і Максіма Субача з TonqiXod, прадзеда якога расстралялі па абвінавачванні ў шпіянажы пасля таго, як ён перабег з Заходняй Беларусі ў БССР. Дарэчы, гурт TonqiXod прэзентуе новую песню «Імчы, цягнік», напісаную паводле верша аднаго з расстраляных паэтаў, Тодара Кляшторнага.

 

 

 

Акрамя песень, цягам амаль ужо двух месяцаў у кнігарні «Логвінаў» праходзяць адкрытыя лекцыі, прысвечаныя героям праекта «(Не) расстраляная паэзія». Лекцыі штотыдня чытаюць знаўцы беларускай літаратуры, і ўваход туды, канешне ж, вольны. Першай была імпрэза Андрэя Хадановіча, прысвечаная Юлію Таўбіну. Лектар настолькі зачараваўся ягонай паэзіяй, што ўклаў кнігу «Юлі Таўбін. Выбранае», якая была прэзентаваная ў гэты ж вечар. Затым прайшлі яшчэ сем сустрэч. 27 кастрычніка адбудзецца наступная – адкрытая лекцыя Віктара Жыбуля пра Зяму Піваварава. У лістападзе яшчэ можна будзе паслухаць пра Уладзіслава Галубка, Алеся Дудара і Тодара Кляшторнага. Поўны спіс і расклад лекцый шукай тут.

Справы рэпрэсаваных перададуць з архіваў КДБ і МУС у адкрытыя архівы толькі праз 75 гадоў пасля самой рэабілітацыі, якая пераважна адбывалася з 1960 па 1990 гады. Можна толькі гадаць, якія дакументы захаваюцца да 2035-2065 гадоў.

 

 

 
 

 

 

Кіраўнік праекта Сяргей Будкін:

 

– Калі я гугліў імёны гэтых расстраляных паэтаў, то – нуль. Нічога нідзе няма. Толькі кароткія біяграфічныя звесткі, і нават няма фотак некаторых паэтаў у інтэрнэце, каб хоць адрозніць Чарота ад Дудара. Хацелася напоўніць гэтую прастору вершамі, песнямі, якаснымі фота, лекцыямі, каб раскруціць гэтых паэтаў як медыйных персонаў.

 

 

 

Нягледзячы на тое, што акцыя падтрымкі праекта «(Не) расстраляная паэзія» на Talaka.by праходзіла ўсё лета, у TuzinFM атрымалася сабраць толькі палову сродкаў, якіх значна не хапае на пакрыццё выдаткаў. Акцыя была распачата зноў. Тыя, хто падтрымаў праект, маюць магчымасць атрымаць адну з «маўклівых кнігаў» – нататнікаў з выявамі і цытатамі беларускіх пісьменнікаў. Задума дызайнеркі Кацярыны Пікірэні была ў тым, каб натхніць цябе падхапіць нявыказаныя і ненапісаныя словы тых, чый творчы палёт абарвалі.  

Дарэчы, таксама ты можаш падпісацца на  старонкі паэтаў у Facebook.  Там ты знойдзеш фота, цытаты, вершы, успаміны, а таксама сучасны прадакшн, звязаны з імі.

 

 

29 кастрычніка, роўна праз 80 гадоў пасля жахлівай ночы, у клубе «Брюгге» прагучаць адроджаныя вершы на канцэртнай прэм’еры праекта. Інфармацыю пра івэнт шукай  тут Спяшайся, у продажы толькі 100 квіткоў!

 

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Ад «Музыкальнай газеты» да радыёкропкі: хто распавядаў пра электронную музыку ў 90-я?

Тэматычныя медыя і першыя лэйблы.

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Галоўныя героі беларускай электроннай сцэны 1990-х – хто яны?

Імёны, праекты, альбомы.

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

«Невозможно воспринимать эту жизнь на серьезных щах»: разговор с фронтменом «Снов Синей Собаки»

О кринжовых концертах, поисках своего «Вудстока» и иронии как броне перед критикой.

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

«Усім сарвала дах»: як выглядалі рэйвы 90-х?

Танцы ў школах, ДК, гламурных клубах і ў сценах Белтэлерадыёкампаніі.

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

Як выглядаў першы беларускі рэйв?

«Поўная вакханалія», паводле «Знамя юности».

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Адкуль пайшла беларуская электроніка?

Фестываль біг-біту, першыя сінтэзатары і электроншчына ў кіно.

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Фотарэпорт: у Менску перазапусціўся «Рэактар»

Камбэк праз 13 гадоў.

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Героі часу – 10 артыстаў новай беларускай сцэны

Каго паслухаць, каб захапіцца сённяшняй беларускай музыкай.

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Прэм’ера кліпа: Applepicker танчыць у Асмалоўцы і пад «кукурузінамі»

Гісторыя пра бесклапотнага лайдака ў душэўных менскіх лакацыях.