З’явіўся навігатар па беларускамоўных аўдыякнігах
- Рубрыка: УЛОЎ
- 31.10.2019
- 9076
Сайт Letapis.by, які табе дакладна вядомы па праекце «Шэсцьдзесят беларускамоўных хітоў сучаснасці», запабліў «партызанскі» навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове.
Гісторыя праекта вельмі простая: «Нагодай для стварэння гэтага сайта стала публікацыя Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь у адкрыты доступ больш за сотню аўдыякніг на беларускай мове. Нягледзячы на высокую якасць запісу і вартасць гэтых файлаў, аўдыякнігі, на жаль, былі апублікаваны папкай на Google Drive. Letapis.by паспрабаваў крыху выправіць сітуацыю».
Цяпер скарбніца бібліяфіла-аўдыяла складаецца з калекцыі Міністэрства інфармацыі РБ, кніжак сайта knihi.com, а таксама Радыё «Свабода». Тут табе і Купала з Коласам, і Быкаў з Гілевічам, і яшчэ шмат гучных імёнаў. Спіс будзе толькі шырыцца.
Аўтар праекта Letapis.by – дызайнер Аляксей Чаранкевіч.