5 п’ес, напісаных беларускімі жанчынамі, прачытаюць анлайн
- Рубрыка: УЛОЎ
- 21.02.2024
- 3053
Запусцілася платформа Belarusplays.online, якая прэзентуе сучасную беларускую драматургію на розных мовах. З гэтай нагоды 22–23 лютага адбудуцца анлайн-чытанні.
Паслухаць, як гучаць на ангельскай мове пяць п’ес, напісаных беларускімі жанчынамі, можна будзе ў 18:00 па менскім часе. Запрашаюць усіх ахвочых, трэба толькі зарэгістравацца на чытку праз гугл-форму.
Праграма:
22 лютага: «Карцінкі, відэа і ўсё астатняе» Веры Главінскай, чытае Арэлі Імбэр (Францыя); «Любое месца, дзе засталіся сляды» Марыі Бяльковіч, чытае Сібіла Мэенберг (Вялікабрытанія).
23 лютага: «Шкура» Алёны Іванюшанка, чытаюць Аляксандра Срока і Паліна Дабравольская (Польшча/Беларусь); «Гаргоны» Касі Чэкатоўскай, чытае Сісі Папатанасіу (Грэцыя); «Усё нармальна» Улады Хмель, чытаюць Молі Сэвідж і Трына Скот (MTU Cork School of Music, Ірландыя).
Каманда праекта падкрэслівае: «Гэтыя п’есы ўздымаюць не толькі пытанні, звязаныя з крызісамі, трансфармацыямі і пошукам ідэнтычнасці. У іх раскрываецца жаночы погляд на сучасную рэчаіснасць: напрыклад, як быць маці ў крызісныя часы, як змяніць радавыя патэрны і перадаць пазітыўны досвед жаночай сацыялізацыі, як існаваць у патрыярхальным свеце, дзе сіла становіцца мацнейшай за розум. Жаночыя галасы аказваюцца ў авангардзе беларускай драматургіі: пісьменніцы актыўна эксперыментуюць з тэмамі і формамі п'ес».
Пяць п’ес для Belarusplays.online – толькі пачатак. Неўзабавена платформе з’явяцца новыя тэксты і пераклады, а таксама відэазапісы анлайн-чытанняў. Калі ёсць патрэба ў лічбай версіі якога-небудзь з тэкстаў для працы або хочаш спрыяць развіццю праекта сваімі перакладамі і творамі, можна пісаць на info@belarusplays.online.