У Менску выступіць стваральнік «Лапшеснималочной» Аляксей Кавалёў
- Рубрыка: УЛОЎ
- 30.04.2019
- 5668
17 траўня ў менскім Прэс-клубе адбудзецца лекцыя «Каму выгадныя расследаванні?». Спікер – кіраўнік аддзела расследаванняў Meduza Аляксей Кавалёў.
Вопытны журналіст, стваральнік праекта па фактчэкінгу «Лапшеснималочная» давядзе да цябе, навошта расследаваць не то, што злілі, а тое, хто зліў і навошта ён на гэта спадобіўся. Паля выступу плануецца дыскусія на тэму таго, якім чынам бамбічная публікацыя можа паўплываць на вынікі выбараў ці іншыя гістарычныя падзеі.
Калі: 17 траўня, 19:00.
Дзе: Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Уваход: вольны, патрэбная рэгістрацыя.
Галоўныя пытанні вечара:
Якая аўдыторыя цікавіцца расследаваннямі?
Як уплывае на метрыкі якасць гэтай аўдыторыі?
Ці ёсць сэнс рэкламадаўцам працаваць з расследавальніцкімі медыя?
Чаго баяцца рэкламадаўцы?
У чым іміджавы складнік расследавальніцкіх праектаў для медыя?
Акрамя Meduza Аляксей Кавалёў супрацоўнічаў з GQ, Wired, The Guardian, быў карэспандэнтам «Сноб» у Лондане, галоўрэдзіў у inosmi.ru і Coda.
Пачытай для затраўкі:
«Почему журналисты врут и при чём тут стандарты»
«Про Би-би-си, “русский след”, админресурс, журналистскую этику и многое иное»