У «Пункце» пройдзе майстар-клас Канстанціна Каверына
- Рубрыка: УЛОЎ
- 20.03.2018
- 9692
#34events – наша серыя адукацыйных афлайн-мерапрыемстваў, куды мы запрашаем цікавых нам герояў і гераінь, якія ў чымсьці з’яўляюцца профі. Адным з наступных спікераў стане Канстанцін Каверын – прадзюсар і вядучы шоу «Раніца ў вялікім горадзе» на радыё Unistar, дыктар футбольнага клуба БАТЭ, голас «Барысаў-арэны», тэлевядучы. Пагналі!
Канстанцiн Каверын пра змест лекцыі:
– Гэта пачалося з маленькай просьбы адной маёй знаёмай. Яна сказала: «Слухай, ты ж на людзях выступаеш, а ў мяне з гэтым бяда. Можа, дапаможаш?» Я дапамог. Яна сказала, што гэта было вельмі карысна. Вядома, першакласнай прамоўцы за пару гадзін з яе не атрымалася (як не атрымаецца ніколі і ні з каго), але чалавек быў удзячны.
А потым яшчэ адзін мой прыяцель папрасіў мяне правесці нешта накшталт майстар-класа для супрацоўнікаў яго кампаніі. Я аднекваўся, але ён пераканаў мяне (ён! пераканаў! мяне!) у тым, што нельга мець дзесяцігадовы вопыт выступлення перад людзьмі, а таксама збору, перапрацоўкі і распаўсюджвання інфармацыі – і не дзяліцца гэтым. Увогуле, і тут былі выдатныя водгукі. Ну, раз так, я вырашыў рабіць гэта за грошы – навошта дабру прападаць?
Але больш за ўсё мне падабаецца практыка: людзі паказваюць літаральна на пальцах, што іх турбуе падчас прэзентацый, дакладаў і гэтак далей; пытаюцца, як ім быць у такіх абставінах... У цэлым я паспрабую дапамагчы вам атрымаць задавальненне ад таго, што сёння, магчыма, здаецца вам жахам, – ад публічных выступленняў.
Калі: 28 сакавіка.
Пачатак: 19.00.
Дзе: прастора .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх).
Кошт: 20 BYN.
З майстар-класа ты даведаешся, што рабіць, калі:
ты баішся выступаць перад людзьмі;
раздражняешся, калі чуеш уласны голас;
не ведаеш, куды падзець непаслухмяныя рукі;
баішся нязручных пытанняў з аўдыторыі;
не ўпэўнены(-ая), ці цікава тое, аб чым ты збіраешся расказваць;
не ведаеш, з чаго пачаць...
...і чым скончыць;
не можаш выбраць самае важнае;
і многае-многае іншае.
Мерапрыемства ў Facebook.