З’явіўся гайд па інтэлектуальнай спадчыне Міхала Анемпадыстава
- Рубрыка: УЛОЎ
- 30.01.2020
- 6166
Некамерцыйная ініцыятыва «Лятучы ўніверсітэт» выкаціла гайд па інтэлектуальнай спадчыне беларускага дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава.
Па адной спасылцы ўпершыню сабраныя ключавыя работы Міхала Анемпадыстава ў рэчышчы даследавання і публіцыстыкі: тут кніга «Колер Беларусі», канцэрт «Народны альбом», цыкл эсэ «Простыя рэчы», даследаванне «Стыль як фактар ідэнтычнасці», адкрытыя лекцыі, інтэрв’ю і шмат чаго яшчэ.
«”Уяўляючы Беларусь” – так можна было б назваць увесь творчы і інтэлектуальны шлях Міхала Анемпадыстава. З яго вершаў, вобразаў, графікі і ўяўленняў паўставала тая Беларусь, якую цяпер мы знаходзім як свой дом, як крыніцу для моцы і новых крокаў, – пішуць аўтары праекта. – <...> Як творца, ён меў неверагодную здольнасць пераасэнсоўваць беларускую традыцыю, перакладаць яе ў сучасны кантэкст, рабіць ужывальнай і чытэльнай “тут і цяпер”. Спалучыць мінулае і будучыню ў гарманічным канцэпце. Вытанчана пераствараць простыя рэчы ў светаглядныя і мастацкія ідэі. Яго даследаванні прасякнутыя паэтыкай і рытмам, іроніяй і тонкімі дэталямі. А вершы насычаныя філасофскім роздумам і дакладнымі фармулёўкамі».
Глядзець гайд
Міхал Анемпадыстаў пайшоў з жыцця ў 2018 годзе. Яму было 53. У дзень развітання з ім арт-дырэктарка 34mag Кася Сырамалот згадала, кім быў спадар Міхал для Беларусі.
Фота: palasatka