Сёння менскі футбольны клуб «Крумкачы» аб'явіў аб краўд-кампаніі. Неабходна сабраць BYN 125 тыс. (каля $ 65 тыс.), каб завяршыць сезон. Час для аб'яўлення кампаніі выбралі ўдала: на мінулых выходных каманда на выездзе сенсацыйна абыграла БАТЭ 3-2. Але ёсць і кепскія навіны: у каманды сур'ёзныя фінансавыя складанасці. Таму краўд-кампанію «Крумкачоў» можна ўспрымаць як крык аб дапамозе і «апошні шанец».
«Крумкачы» – гэта паўаматарская каманда, якая ўсяго за два гады прайшла ўсю іерархію футбола і дабралася да вышэйшай лігі. Першы сезон у «вышцы» клуб скончыў на 11-м месцы з 16-ці.
Гэты сезон «Крумкачы» пачалі даволі бадзёра, але фінансавыя і арганізацыйныя траблы наваліліся з усіх бакоў. З-за грошай з клуба сыходзяць вядучыя гульцы. Да таго ж «Крумкачы» пазычалі грошы ў БАТЭ, каб заявіцца на чэмпіянат 2016-га, але зараз не паспяваюць вярнуць пазыку.
«Сітуацыя форс-мажорная. Здарыўся ланцужок няўдалых падзей і рашэнняў. Калі нам будзе аказана гэтая дапамога, мы наладзім баланс, “устаканім” пазыкі, прывядзем іх у працоўны выгляд і спакойна скончым чэмпіянат. У мяне самога бліжэй да канца года будуць грошы, ёсць крыніца даходаў. У іншых кампаньёнаў паўсталі абставіны, яны не могуць дапамагаць. Але да лістапада будуць іншыя магчымасці», – пракаментаваў сітуацыю кіраўнік «Крумкачоў» Дзяніс Шунта.
За верасень і кастрычнік камандзе трэба сабраць BYN 125 тыс., якія пойдуць на заробкі, арэнду палёў і стадыёна, гульню дзіцячых каманд, прысутнасць на матчах хуткай і пажарных ды іншыя выдаткі.
Праграма – кайф, адразу 28 фільмаў з Беларусi i Еўропы.
Прыходзь выказаць сваё меркаванне і салідарызавацца з тымі, хто пацярпеў ад дыскрымінацыі.
«Сапраўднае чалавечае будзе шанавацца нашмат больш».
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.