З 9 па 13 жніўня на паўвостраве ля вёсак Чарэя і Белая Царква сучаснае мастацтва і прыродна-гістарычны ландшафт зліюцца ў адно цэлае. Каманда арганізатараў і арганізатарак збірае сродкі на краўд-платформе Talaka. Зганяй і ты! Будзе пра што напісаць сачыненне на тэму «Як я правёў(-ла) лета».
З 9 па 11 жніўня каманда архітэктараў і сталяроў з Беларусі, Германіі і Расіі пабудуе сцэну і спраектаваны Сяргеем Краўчанкам адмысловы архітэктурны аб’ект – прамавугольную арку.
А з 12 па 13 пачнецца музыкальная сесія. Лайнап пасуе антуражу: Port Mone, Shuma, камерны хор Salutaris, праект «Грёзы Пафнутия», DJ Stereobeaver і вакальны гурт «Натхненне» Дома культуры з Чарэі.
На фоне гэтага сімбіёзу можна будзе паспрабаваць сябе ў сталярнай справе, у лэнд-арце, заняцца ёгай, пакаштаваць экаежу ад мясцовых жыхароў і прыдумаць сабе яшчэ дзясяткі актыўнасцяў, калі гэтых мала.
Для гасцей падрыхтуюць месца для намётаў і фуд-корт. Калі няма свайго намёта, то ўсё абсталяванне можна будзе арандаваць на месцы.
Каб захаваць інтымнасць, прадаць плануюць толькі 300 квіткоў, таму паспяшайся падтрымаць праект. Іншага разу не будзе.
COVID-19 не перашкода ў вывучэнні нямецкай мовы і культуры.
Прыходзь паглядзець, як з'яўляліся вядомыя арт-аб'екты.
Факт-чэкаць, дыскутаваць, яднаць людзей вакол тэмы.
Про жертвенность искусства и науку выживания.
Про жертвенность искусства и науку выживания.