У суботу ў «Брюгге» прайшла другая гіпнасесія гурта Shuma, якія запрасілі публіку на самае дно дрыгвістых водаў беларускай архаічнасці. Пагружайся разам з намі ў арт-рэпорце ад Караліны Паляковай.
Гіпноз пачаўся адразу, калі ногі ступілі на падлогу актавай залы, вакол слых казыталі гукі лясной прыроды, булькат вадзіцы, спевы птушак, у ноздры залятаў пах травы, вока песціў мэпінг з кадрамі туманнай ракі. Да таго моманту, калі на сцэну выйшаў калектыў, можна было забыць, што за сценамі клуба грукоча Партызанскі праспект, што ты ў абутку і пасля шоу табе не трэба ісці ў свой шалаш, перад гэтым пераскочыўшы праз купальскае вогнішча.
Акрамя выканаўцаў, на сцэне танцавалі дзяўчаты ў вобразе лясных зданяў, якімі выступоўцы кіравалі, як марыянеткамі. Мяккія галасы Shuma павольна закалыхвалі свядомасць, падкідваючы на бітах, як на купінах. Кранальным і прыгожым момантам стаў акампанемент шумабоя Аляксея Будзько на кантрабасе падчас аднаго з апошніх трэкаў.
Візуал by poliakowa
Электронны подых беларускай архаічнай музыкі – праект Shuma – у свежым выпуску Minsk Music Sessions. Струмністыя спевы, карагоды чаек, краявіды Шабаноў – хутчэй цісні на play!
16 крутых беларускіх кліпаў, якімі мы ганарымся і раім паказваць сваім сябрам.
Гутарым з лідарам гурта «Петля Пристрастия» пра пачуццё шчасця, сіндром Аспергера, пратэсты і спальныя раёны.
«Белая паласа» – файная абноўка ў восеньскі плэйліст.
Паводле яго, прагноз надвор’я – херовы.
Для арт-эксперыментаў і ўзнаўлення рэсурсу.
Па прынцыпе: «Дасканала вывучы традыцыйную музыку, а потым дадай у яе частку сваёй індывідуальнасці».
Распавядаем пра кухню вікі-кам’юніці.
Распавядаем пра кухню вікі-кам’юніці.
КАМЕНТАРЫ (1)
Офигенная красота!