У «Ок16» пройдзе фестываль Rough Trade Day 6
- Рубрыка: УЛОЎ
- 09.11.2018
- 7597
Шмат прадаўцоў на барахолцы, майстар-класы па свінгу, музыка – ты ведаеш, куды трэба ісці ў нядзелю.
На тэрыторыі «Ок16» пройдзе шостая барахолка Rough Trade Day. Акрамя стандартнага маркета будуць арганізаваныя майстар-класы, музычная праграма ды іншыя актывіці – увогуле ўсё, каб ты прабавіў(-ла) на Кастрычніцкай увесь дзень і сышоў(-ла) дадому ў выдатным настроі з кучай новых рэчаў.
«У нас будзе дыджэіць адэпт сайкабілі і рок-н-ролу – тое, што асабіста мне вельмі цікава, і я не веру, што ў Менску няма людзей, якія падзяляюць гэту цікавасць разам са мной. Мы запрасілі танцавальную школу "Качели" на фестываль даць майстар-класы па свінгу, бо адчулі, што гэтыя рабяты любяць пераапранацца і добра бавіць час пад джаз», – кажа Людміла Пагодзіна, арганізатарка і галоўны ідэолаг мерапрыемства.
Так яна ўспамінае першыя івэнты і дзеліцца планамі на гэты фэст: «Ужо на другі раз мы зразумелі, што ўваход павінен быць бясплатным, і да нас прыйшло не 30, а 100 чалавек. Мы пераехалі на іншую пляцоўку, і прыйшло 400 – зноў не ўлезлі. Пераехалі ў “Корпус” і сабралі 1500. Зараз нашым партнёрам стаў крэатыўны кластар “Ок16”, дзе апошні раз па прыкладных падліках было каля 2500 чалавек. На гэты раз Інстытут імя Гётэ дапамагае нам прывезці нямецкага мастака Джыма Авіньёне (aka электронны музыкант Neoangin), і 11 лістапада мы ўжо чакаем аўдыторыю разы ў два большую».
Фестываль «Rough Trade Day 6»
11 лістапада
Кастрычніцкая, 16 – «Ок16»
14:00 – 22:00
Уваход вольны, удзел у майстар-класах бясплатнае
Rough Trade Day: