Краўдфандынг дня: дапамога барам
- Рубрыка: УЛОЎ
- 10.04.2020
- 5991
Часы бархопінгу змяніліся часам бархэлпінгу. І калі раней любімы бар дапамагаў табе пераадолець жыццёвыя цяжкасці (градусамі, усмешкамі, новымі знаёмствамі), то зараз – твая чарга.
Кампанія Pernod Ricard Minsk далучаецца да сусветнай ініцыятывы #supportyourlocalbars і прапануе падтрымаць 14 устаноў, без якіх горад Менск уявіць ужо цяжкавата: «Алкаголі», El Pushka, «Курылка», MadMen, «Банкі-бутэлькі», «Карма», Kew London, Make-Make Tiki King, KALINOŬSKI BAR, «На дне», «Эмбарга», «Бардак», «Героі» і «Жаваны крот». За кожным з гэтых бараў стаіць свая гісторыя і філасофія, вакол некаторых сфармаваліся цэлыя супольнасці.
Ты можаш за 20 рублёў купіць футболку ў стылістыцы любімай установы або адправіць любую суму на дапамогу бізнэсу, за якім не стаяць вялікія капіталы і карпаратыўныя монстры. Любы ўклад тут каштоўны.
«Не хацелася б загадваць, але, магчыма, праз пару гадоў такія майкі будуць прадавацца на аўкцыёнах. Або ўявіце, як прыемна ў будучыні будзе зайсці ў любімы бар, будучы апранутым у майку з яго лагатыпам. Усведамляючы, што, калі былі складаныя часы і пандэмія, менавіта вы ўнеслі свой уклад у тое, каб гэты бар застаўся на плаве», – пішуць арганізатары краўд-кампаніі.
Так, дзесьці ж трэба будзе прапусціць шот за тое, што ўсё нарэшце ўпарадкавалася.