Як праз мастацтва пазнаваць сябе? Стартуе цыкл анлайн-лекцый «Больш чым прыгожа»

Мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі правядзе цыкл анлайн-лекцый «Больш чым прыгожа», прысвечаны розным спосабам асэнсавання мастацтва.

Стрымы будуць ладзіцца з сярэдзіны кастрычніка па сярэдзіну снежня, кожны чацвер а 20-й па Менску. Усяго запланавана 10 анлайн-сустрэч, пасля якіх – абяцаюць арганізатары – ты станеш успрымаць мастацтва не толькі як збор шэдэўраў, але і як інструмент пазнання сябе і свету вакол.

 Праграма: 

16.10 – Свет людзей і свет мастацтва: сімвалы, значэнні, пункты перасячэння.

23.10 – Творы мастацтва як рэч, што раскрывае свет.

30.10 – Наратыўнае мастацтва і механізмы яго ўздзеяння.

06.11 – Як працуе ненаратыўнае мастацтва, або Чаму гэта прыгожа?

13.11 – Любоў у мастацтве.

20.11 – Вораг у мастацтве.

27.11 – Помнікі беларускага мастацтва і іх рэфэрэнсы ў сусветнай культуры.

04.12 – Спаса-Пераабражэнская царква ў Полацку як культуралагічны тэкст.

11.12 – Сакральныя карані жаночай вобразнасці: паміж Захадам і Усходам.

18.12 – Homo militaris. Беларускі сарматызм.

  Першы эфір адбудзецца ўжо 16 кастрычніка. Спасылка на яго – вось.