Фотарэпорт: як прайшоў «Кіламетр грамадскай актыўнасці»
- Рубрыка: РЭПОРТЫ
- 04.06.2019
- 6822
1 чэрвеня ўвесь бамонд беларускага актывізму сканцэнтраваўся на Кастрычніцкай: «Асамблея НДА Беларусі» зладзіла мегафэст на 30 івэнтаў ад розных ініцыятыў. Быў такі аншлаг, што некаторым спікерам давялося зганяць па другую партыю раздаткі.
На «Кіламетры» разважалі пра пластык (які мы, дружа, п’ем ужо з вадою), пра гендар, мову варожасці, няпростую будучыню беларускага(-ай) студэнта(-кі), жыццё ў рэгіёнах і шмат чаго яшчэ.
Побач раскінулася «Жывая бібліятэка», дзе сярод «кніжак» быў, напрыклад, «чалавек, які заве сябе п*дарам». Тут жа здарыўся паэтычны слэм, за якім было рэальна нянудна назіраць. Няўрымслівыя рабяты выпраўляліся на тэматычныя шпацыры, нехта прыбарахляўся на Free Market, ну а потым усе сышліся ў агульных каардынатах, каб паслухаць Akute.
Шчыра: больш вартага плана на летні першадзень было не выдумаць. Чакаем паўтарэння.
Фота: Віялета Саўчыц