Як выглядаў «Марафон лекцый» і хто на яго завітаў(-ла)?
- Рубрыка: РЭПОРТЫ
- 14.10.2019
- 4854
12 кастрычніка ў культ. цэнтры «Корпус» адбыўся марафон, для ўдзелу ў якім не былі патрэбныя добрыя кросы і спартанская дыхалка. Асамблея НДА зладзіла «Марафон лекцый».
У праграме размясцілася шэсць лекцый, аб’яднаныя не агульнай тэмай, а прынцыпам «актуальна-цікава-нясумна». Экаінстаблогерка Ганна Карповіч агітавала за свядомыя ўчынкі і карысныя для планеты звычкі. Актывістка Бася Пучынская дзялілася лайфхакамі па пераходзе на беларускую мову. «Лекары гамафобіі» Антон Шэлег і Дзяніс Іваноў агучвалі важкія аргументы, чаму трэба размаўляць на тэму ЛГБТ+. Псіхаактывістка Таня Аліпчыкава распавядала, як клапаціцца пра ментальнае здароўе (і патлумачыла, чаму гэта самае важнае). Журналіст Францішак Вячорка прапаноўваў свежы погляд на мемы пра палітыку. А расійская фемактывістка Бэла Рапапорт расказвала пра тое, «што такое сацыяльны канструкт, з чым яго ядуць, а таксама наколькі гэта цвёрдая ежа».
Фота: Таня Капiтонава