У «Хулігане» пройдзе вялікі кірмаш вінілу
- Рубрыка: УЛОЎ
- 03.03.2019
- 5540
Стомлены(-ая) ад музыкі ў digital? Бяжы ў «Хуліган» ў гэтую суботу.
У суботу ў «Хулігане» пройдзе вялікі вінілавы маркет. Абяцаюць шырокі выбар усіх жанраў і кірункаў, шмат навінак, рэдкія экзэмпляры з прыватных калекцый, а таксама магчымасць пазбегнуць вялікіх выдаткаў і доўгага чакання пасылкі з-за мяжы.
Арганізатарам кірмашу выступае прома-група Crave.dig, ты, напэўна, быў(-ла) на іх вінілавых вечарынках у тым жа «Хулігане». Пасля заканчэння маркету раім затрымацца на Кастрычніцкай яшчэ на пару гадзін. У «Хулігане» пройдзе прэзентацыя рэлізу дружалюбнага нам лэйбла Masterskaya – тандэм Push'n'Pull прывязе свой альбом «Ritmodelika». Iграць будуць, вядома, з вінілу.
Калі раптам у суботу не можаш быць у «Хулігане», звярні ўвагу на наш гайд пра тое, як і дзе шукаць вініл у 2019 годзе.
Crave.dig: