У Менску адбудзецца Фестываль еўрапейскага кіно
- Рубрыка: УЛОЎ
- 12.01.2021
- 5939
«Лістапад» у Беларусі не адбыўся, але снегапад – цалкам так. Разам са снегам сталіцу накрывае Фестывалем еўрапейскага кіно. З 20 па 31 студзеня пакажуць 41 кінастужку – дакументальныя і ігравыя.
У праграму Фестывалю еўрапейскага кіно ўвайшлі карціны, якія летась захаплялі фестывальныя пляцоўкі і стымулявалі кінаманаў дыскутаваць на глыбокія тэмы. Будзе прадстаўленая падборка сямейнага кіно. Аматарам дакументалістыкі варта не прапусціць падборкі ад еўрапейскіх кінашкол.
Фільмам адкрыцця стане «Супернік» нямецкага рэжысёра Маркуса Ленца. Гэта карціна аб незвычайным любоўным трохкутніку ў мікс-жанры сацыяльнай драмы і трылера. А незвычайны трохкутнік тым, што супернікамі ў ім выступаюць пажылы немец і 9-гадовы ўкраінскі хлопчык (першаму патрэбная жаночая ласка, другому – матчына).
Стужкі прадставяць кінаэксперты Ірына Дзям'янава, Ігар Сукманаў, Марыя Касцюковіч і дзіцячыя пісьменнікі Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі. Пасля некаторых паказаў адбудзецца Q&A з рэжысёрамі.
Фэст прымаюць кінатэатры «Цэнтральны», «Піянер», Falcon Club Буцік кіно и Silver Screen в ГЗЦ Galileo. Сацыяльная дыстанцыя ў залах будзе забяспечаная. Не забывай пра маску.