Мапа дня: стрыт-арт Магілёва
- Рубрыка: УЛОЎ
- 22.07.2020
- 6876
«Цэнтр гарадскіх ініцыятыў» сабраў па адной спасылцы вычарпальную інфармацыю пра муралы, графіці ды іншыя аб'екты вулічнага мастацтва ў Магілёве.
На старонцы праекта можна адшукаць каардынаты арт-аб'ектаў, даведацца пра імёны іх аўтараў, злёгку паглыбіцца ў гісторыю, а таксама пашкадаваць аб тым, што было страчана – у выніку «добраўпарадкавання» або будаўніцтва яшчэ аднаго прадуктовага магазіна. Зафіксаваная гісторыя з 2013 года, калі каманда графіцістаў распісала сцены двара на вуліцы Ціміразеўскай (у тым ліку будынак РАУС), да чэрвеня 2020-га, калі ў горадзе разгарнуўся фестываль Doma.