Акцыя да Дня закаханых: назаві прусака імем былога(-ой)

Заапарк Эль-Паса (гэта ў амерыканскім штаце Тэхас) анансаваў акцыю «Годзе мяне даставаць»: кожны жадаючы можа назваць прусака імем свайго(-ёй) былога(-ой) і ў прамым эфіры глянуць, як гэтую інсекта скормяць ігуане або сурыкату.

 

 

Акцыя прымеркаваная да Дня Святога Валянціна і будзе доўжыцца 13 і 14 лютага – з раскладам можна азнаёміцца на сайце заапарка. Сачыць за тым, як прусак стане тваёй тэрапіяй, можна ў Facebook або Instagram El Paso Zoo. Імёны няўгодных прымаюць праз анлайн-форму. Пры гэтым імёны адпраўнікоў абяцаюць захоўваць у таямніцы.

Дысклеймер для тых, каму акцыя здаецца занадта крывавай: насякомыя – натуральная частка рацыёну насельнікаў заапарка (калі яны жывуць на волі, яны ядуць іх таксама), да таго ж мадагаскарскіх прусакоў, перад тым як падаць да стала, этычна замарожваюць.

Можна «замовіць» таракана бясплатна, а можна пры гэтым падтрымаць заапарк на даляр-другі.