Калі восень перастала быць прыўкраснай і цябе ўжо цягне жэрці аскарбiнкi, тэрмінова прапісваем ад тваёй хандры 34 эфектыўныя пендзелі. Гартай наш гайд па восені, кідай у нататнік планы рознай ступені адэкватнасці і кідайся ўва ўсе цяжкія!
1. Прыгатаваць пяць галонаў наліўкі з чарнаплоднай рабіны. Таму што беларуская восень доўжыцца сем месяцаў, і з гэтым трэба штосьці рабіць.
2. Зацаніць сучаснае мастацтва ў «Корпусе». Там цяпер фоткі з дагестанскіх вяселляў паказваюць. І нават караоке даюць.
3. Пражыць некалькі чужых жыццяў падчас кінафэсту «Лістапад». Сёлетні дэвіз: «Ісціна, любоў і прыгажосць» – маслам па сэрцы. Дайце ж абанемент!
4. Пранікнуцца жывучасцю беларускага слова. Канцэрт «(Не) расстраляная паэзія» – гэта прэзентацыя дванаццаці новых кампазіцый, створаных на вершы паэтаў, якіх не стала ў 1937-м. Квіткоў вельмі мала.
5. Выправіцца ў рэтрыт на балоце. Бабуля не ўхваліць, але і шыла ў дупе не суняць. Паспяшайся, пакуль балоцінг не стаў папсой і Ельню не апанавалі людцы ў вечных куртках TNF. Тут цябе чакае лепшы світанак сам-насам з некранутай прыродай.
6. Правесці месяц у Японіі. Не прашлёпай шанец стаць адным(-ой) з трыццаці фатографаў(-ак), пісьменнікаў(-ніц) і ютубераў(-ак), якім аплацяць японскі трып у абмен на справаздачы аб паездцы. Больш варыянтаў шукай тут.
7. Зрабіць кармушку для птушак.
8. Заліць смутак бутэлечкай IPA. На гэты раз Minsk Craft Beer Fest адбудзецца ў рэжыме маскараду, так што ёсць шанец напіцца цалкам інкогніта.
9. Не зассаць і паказаць сябе на Behance Portfolio Review Week. Восень – гэта ўсё ж такі лепшы час, каб задрачыцца па кар’еры.
10. Разабрацца з фемінітывамі раз і назаўжды. Калі ў цябе ўсё яшчэ прыгарае ад «аўтарак» і «фатографак», не прапусці.
11. Выгуляць касцюм ваўкалака на Хэлоўіне ў Графіці. Падчас БОМЖ party hard абяцаюць угар па хардкоры. Будуць Усё Crazy, Касіяпея, РСП і танцы-шманцы.
12. Стылёва парваць трэнікі на якой-небудзь тусе. Вось тут і назва рэлевантная.
13. Стаць дабрэй пад трэкі Антохі МС. Антон Кузняцоў вязе новы матэрыял і будзе вучыць нас любіць дрылі, пілы і адкруткі. Зрэшты, тэкст, як заўсёды, не разабраць, галоўнае ж у МС з балалайкай – атмасфера.
14. Вывучыць іўрыт ці хіндзі. У Ізраільскім культурным цэнтры запісваюць на курсы і пачаткоўцаў, і intermediate-спікераў. Заняткі праходзяць двойчы на тыдзень. А ў Індыйскім культурным цэнтры за 45 рублёў у месяц можна пачаць вучыць хіндзі з нуля.
15. Запісацца на анлайн-курс па тэорыі грошай. Спускаць BYNы ты наўрад ці развучышся, але веданнем грашовай тэорыі Маркса ў шчырай гутарцы бліснеш. Курс бясплатны. Калі запусціцца, незразумела, але праграма вартая таго, каб чакаць.
16. Зрабіць 30 ах*енных сэлфі. Па адным на кожны дзень гэтага кіслага лістапада. Вось мануал.
17. Правесці ўласны івэнт. Няма лепшага спосабу знайсці аднадумцаў, а з аднадумцамі і восень як лета. Калі шукаеш адпаведнае месца для івэнту, то вось, калі ласачка.
18. Патрэсці галавой пад «Пасош». Ну, таму што «ў цябе ўжо ўсё ёсць, табе не трэба быць лепш, свет не абавязаны быць прасцей, ніхто не хоча быць адзінокім».
19. Купіць Велізарны Вязаны Швэдар («ВВШ» ™).
20. Адкрыць іпэху.
21. Паглядзець смешны мульцік пра Каня. Тут нядаўна чацвёрты сезон выйшаў. Галоўны персанаж – былая галівудская зорка конь БоДжэк, які ад незапатрабаванасці дэградуе і хвошча віскі. Як конь, так.
22. Схадзіць ужо, нарэшце, у English Club Фіяльты.
23. Здабыць футра самага дзіўнага колеру. У гэтым сезоне гэта цалкам легальна.
24. Завесці самакат. На ім зручна ганяць нават у футры.
25. Навучыцца пастаяць за сябе. Пасля трэніровак па краў-мага станеш больш упэўненым(-ай) на вуліцах вечна цёмнага горада. Ды і настрой палепшыцца ад напружвання цягліцаў.
26. Прачытаць хаця б адзін раман Кадзуа Ісігура. Зможаш падзяліць (ці не) захапленні Нобелеўскага камітэта, які ў гэтым годзе ўзнагародзіў брытанскага пісьменніка. «Не адпускай мяне» для першага знаёмства вельмі пасуе: падумаеш пра вечныя каштоўнасці, пакуль дождж сярдзіта ляпае ў акно.
27. Схадзіць на хакей. Там можна паплакаць на радасцях з вельмі дзіўнай нагоды – ад таго, што гумовая дурніца заляцела ў брамку, – ды зліцца ў экстатычных выкрыках з натоўпам незнаёмых мужыкоў.
28. Убачыць АИГЕЛ, пакуль яны яшчэ модныя.
29. Прыгатаваць тазік гарбузовага супу. Паклікаць сяброў. І з'есці ў адзін твар, таму што ніхто насамрэч не любіць гарбуз.
30. Аддацца эскапізму класічнаму (чытай: тэлевізару). Вот табе ўсе серыялы, што наздымалі за лета.
31. Абнавіць музло ў плэеры. Паслухай што-небудзь з максімальна наркаманскай назвай накшталт «Белены Объелся» і палюбі гэта. Больш шукай на «Першаку».
32. Навучыцца муціць мудрагелістую какаву з імбірам, перцам і партвейнам. У ідэале трэба завесці тэрмас і насіць гэты кайф з сабою.
33. Падабраць котку.
34. Зваліць у Індыю. Але гэта для слабакоў.
Гісторыя балагану By Soulfam, які на працягу сёлетняга сезона лашчыў слых наведнікам бара «Ў».
7 выбітных моладзевых ініцыятыў і праектаў сёлета.
The Weeknd, Depeche Mode, «Скрябін» і яшчэ некалькі гуртоў, якія слухаюць на вуліцах Мінска.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.