Даўно не актуальнае меркаванне, што сэлфі – гэта кепска, паталогія і што ты памрэш ад пакутаў, назаўжды заціснуўшы ў руках смартфон, які здымае цябе ў гэты момант. Фіксацыя сваёй выявы – выдатны спосаб вывучыць сябе, прыняць, а таксама перадаць прывітанне сябрам: «Вось я ў новай майцы / пасля канцэрту Дорна / палаю ў агні пасля працоўнага тыдня». Аднак, каб гэта не было чарговым boring shit, якое запаўняе нашы стужкі ў сацсетках, падыходзь да сэлфі творча. Дызайнерка 34mag, майстарка «калоначнага сэлфі» ў інстаграме Машы Кірыльчык – пра лайфхакі, якія дапамогуць, калі ты ціснеш «пстрык» на франтальнай камеры.
1. Пратры камеру!
Прыбяры пыл і адбіткі пальцаў з камеры. Гэта, бадай, самая простая парада, каб зрабіць фота лепшым. Не адзін раз мне задавалі пытанні накшталт: «У цябе ж камера горшая за маю, чаму фоткі выглядаюць лепш і выразней?» Адказ просты: працірай камеру тэлефона перад кожнай здымкай.
2. Няхай будзе святло!
Асвятленне – класная тэма: толькі дзякуючы святлу можна дасягнуць розных вынікаў, сапсаваць або палепшыць фота. Чым святлей навакол, тым больш выразны і рэзкі здымак. Менш шуму – больш лайкаў. Шанцы ўбачыць размазаную фізіяномію паменшацца, калі злавіць святло правільна. Для пачатку ўстань і падыдзі да акна. Або адсунь фіранкі.
3. «Працоўны бок» – гэта міф.
Так, ёсць ракурс твару, які можа больш падабацца на фота. Але гэта не значыць, што ўсе сто сэлфі са ста ў акаўнце мусяць дэманстраваць толькі адну палову твайго твару. Анфас, профіль, тры чвэрці – чаму б і не? Вывучай твар, любі свой вобраз на фотцы, і тады кожны з бакоў можна будзе назваць працоўным.
4. «Р» – разнастайнасць.
Аднойчы мой акаўнт у інстаграме захапіла сістэма «кожнае трэцяе фота – сэлфі». І тады прыйшлося прыдумаць рашэнне, каб усе фота ў слупку выглядалі рознымі. Не рабі аднатыпныя сэлфі. Асабліва запар. Твар адзін, але не бойся эксперыментаў.
5. Мяняй фон.
Вядома, прыгожая сцяна ў тваёй кватэры каля акна – гэта файна. Але паспрабуй разнастаіць. Схавайся за штору, ляж на падлогу, пабадзяйся па кватэры. Не саромеешся рабіць сэлфі публічна – пашукай фактурную сцяну на вуліцы. Фонаў і відаў навокал – валам.
6. Адлюструй фота по гарызанталі.
Гэты метад вырашае праблему аднатыпных здымкаў і аднаго «працоўнага боку». Па сутнасці фота тое ж, але толькі наадварот – і ўжо не сумна.
7. Сачы за рукамі.
Фатаграфію можна разнастаіць мудрагелістым размяшчэннем рукі. А яшчэ можна схаваць недасканаласці твару, калі вельмі хочацца.
8. Міксуй!
Калі табе ўдалося зрабіць ажно пяць дасканалых сэлфі, не абавязкова выкладваць іх усе адразу. Можна змешваць новыя фота са старымі, прытрымліваць для адмысловага настрою і лепшых часоў. Звычайна я сачу за тым, каб не было двух сэлфі запар у аднолькавай вопратцы, але гэта мой асабісты міні-загон.
9. Карыстайся фічамі.
У пагоні за раскошным сэлфі спатрэбіцца ўсё: штучныя блікі вясёлкі, абясколераныя фоны, кавалачкі іншых фота, надпісы або нават эмодзі.
10. Не будзь пластычным хірургам!
Якой бы крутой ні была камера ў смартфоне, ад апрацоўкі не сыдзеш. Але я ўсё ж супраць таго, каб ствараць Анджэліну Джолі з дапамогай міні-фоташопа. Вочы і скулы я сабе не малюю, нос не рэжу, рэбры не прыбіраю – я ж не пластычны хірург.
11. Аптычныя ілюзіі.
Разумная праца з асвятленнем можа выправіць тысячу недасканаласцяў. Паспрабуй знайсці такі ракурс здымкі, дзе «недахопы» не такія прыкметныя. Калі рабіць кадр з ніжняга ракурсу, то нос будзе падавацца крышачку карацейшым, а ногі – даўжэйшымі. Калі здымаць зверху, то вочы будуць выглядаць больш вялікімі.
12. Апрацоўвай!
З мноства аплікацый для апрацоўкі магу абыходзіцца адным VSCO. Калі хочаш яшчэ папрацаваць са скурай, дадаць блікі святла вачам або накінуць эфектаў, скарыстайся YouCam Makeup або Facetunе. Яны бясплатныя, але, магчыма, прыйдзецца дакупляць дадатковыя інструменты.
1 - арыгінальнае фота, 2 - з апрацоўкай у Facetune/YouCam Makeup, 3 - апрацоўка ў VSCO
13. Парцалянавыя шчочкі пакінем лялькам.
Усё добра ў меру. Мы жывыя людзі – у нас ёсць поры і зморшчынкі. У скуры свая тэкстура. Рабіць скуру цалкам пластыкавай і нежывой – так сабе задума. Прыбраць прышчык – не пытанне. Бо прышчык пройдзе праз пару дзён, а сэлфі застанецца.
Плакаты і паштоўкі на тэму жаночых правоў як дыплом у дзяржуніверы. Новая серыя відэапраекту E-quality.
Як НДА данесці мэсэдж праз дызайн – парады аксакалаў візуалізацыі.
Пра ўдзел у Vulica Brasil, фотапраекты, старыя і не вельмі, і пра тое, як кожны дзень знаходзіць новую pussy.
Чым 40-гадовае цела цікавейшае за 20-гадовае? Фатографка Дзіна Даніловіч распавядае біяграфію свайго цела.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.
КАМЕНТАРЫ (1)
неужели совсем не о чем писать? стыдобаааа