Няміга: аўдыягід
- Рубрыка: АЎДЫЯГІДЫ ПА БЕЛАРУСІ
- 28.02.2019
- 9102
Няміга – загадкавая падземная рака, схаваная ў трубах. У гонар яе названая адна з самых старажытных вуліц горада. Некалькі разоў разбураная і адбудаваная нанава, гэтая вуліца таямнічая, нібы прывід старога Мінска. У новым выпуску падкастаў пра сталіцу – сумеснага праекта 34 і МТС – мы прасочым гісторыю Нямігі з летапісных часоў і да нашых дзён.
Паводле адной з версій – самай рамантычнай – назва Няміга паходзіць ад літоўскага слова, якое азначае «бессань». Часам здаецца, што гэтае месца – ДНК горада, магічны код, расшыфраваўшы які можна не толькі прасачыць лёс Мінска ў яго гістарычнай перспектыве, але нават зазірнуць у будучыню.
Пампуй падкаст на русском або па-беларуску, рэкамендуй сваім сябрам in English. Разам паспрабуем разгадаць загадку гэтага прыгожага старажытнага месца і прасякнуцца самабытным духам Нямігі.
Над падкастам працавалі: Аліна Крушынская (тэкст), Барыс Нікалайчык (рэдактура, голас), Вольга Цяшкевіч (голас), Павел Кірпікаў (саўнд-дызайн).
Музыка: DivKid – Arp Ascent, Aaron Kenny – English Country Garden, Kevin MacLeod – Impending Boom, Andrew Huang – Wistful Harp, Kevin MacLeod – Americana Aspring, Sir Cubworth – Brass Chorale and Motet, Sir Cubworth – Adventure Theme, Sir Cubworth – Murder Mystery, Dan Bodan – Bike Sharing to Paradise, Liszt – Hungarian Rhapsody No. 2, Wayne Jones – Brain Trust, Quincas Moreira – The Bucket List, Leon Lishner and Friends – S'dremlen Feygl Oyf Di Tsvaygn (Birds Are Drowsing In The Branches, Jewish lullaby), E's Jammy Jams – You Had To Be, Kevin MacLeod – Hustle, Mikos Da Gawd – Backrub, VYEN – Inhale
Фота: palasatka
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868