Моладзь Беларусі – пра сваю будучыню

4 снежня Press Club прымаў першую публічную падзею Фонду Барыса Нямцова ў Беларусі: усе цікаўныя маглі прыйсці азнаёміцца з вынікамі сацыялагічнага апытання пра моладзь у Беларусі, Украіне і Расіі, а таксама паўдзельнічаць у адкрытай дыскусіі пра будучыню маладзёнаў.

 

Пра апытанне

Фонд Барыса Нямцова сумесна з аналітычным цэнтрам Юрыя Лявады «Лявада-цэнтр» і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі спытаў маладых жыхароў буйных гарадоў Расіі, Украіны і Беларусі, якой яны бачаць сваю будучыню.

У кожнай краіне былі апытаныя 1000 чалавек ва ўзросце 18–35 гадоў. У Расіі ў выбарку ўвайшлі 15 гарадоў-мільённікаў, ва Украіне – 12 гарадоў з насельніцтвам ад 350 000 чалавек, а ў Беларусі – усе абласныя цэнтры. На пытанні людзі адказвалі па тэлефоне ці праз інтэрнэт.

 

 

Ці патрэбныя змены ў краіне?

 

 

 

Якія палітычныя погляды ў маладых беларусаў?

 

 

 

Ці бывалі за мяжой?

 

 

 

Ці могуць паўплываць маладыя на тое, што адбываецца ў горадзе / краіне?

 

 

 

Якія палітыкі прапаноўваюць цікавыя ідэі?

Болей за адзін працэнт у беларусаў здолелі набраць толькі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка (2 %) і прэм’ер-міністр Сяргей Румас (1 %). Таксама прагучалі імёны Ганны Канапацкай (0,3 %), Таццяны Караткевіч, Яраслава Раманчука, Кірыла Рудага, Сяргея Сідорскага (усе па 0,2 %). 0,1 % набраў адказ «Пуцін».

 

 

Ці хацелі б вы эміграваць?

 

 

 

Матывы ад’езду

 

 

 

На якія краіны Беларусь павінна арыентавацца?

Германія (35 %), Расія (22 %), Польшча, Швецыя, Швейцарыя, ЗША, Вялікабрытанія, Кітай, Нарвегія, Японія, Чэхія, Літва, Італія, Канада, Францыя, Нідэрланды, Данія, Фінляндыя, Аўстрыя, Сінгапур.

Цікава, што Беларусь у якасці ўзорнай краіны назвалі 10 % маладых украінцаў і 3 % маладых расіян.

 

 

Галоўныя поінты дыскусіі

 

Ёсць небяспека, што Беларусь праз дзесяць год будзе там, дзе і ёсць. Усе перамены патрабуюць часу і сродкаў.

У Беларусі няма непасрэдных механізмаў удзелу моладзі ў прыняцці рашэнняў і ў стварэнні камфортнай для сябе абстаноўкі для жыцця.

Запрасіць дзяржаўныя органы да супрацы практычна немагчыма.

Моладзевыя арганізацыі не могуць патрапіць у школы ў пазакласныя часы, каб проста распавесці, чым яны займаюцца, распавесці, як моладзь можа рэалізаваць сябе.

БРСМ – штучна створаная арганізацыя, якая нічога не вырашае і не заступаецца за моладзь нават у побытавых пытаннях. Калі студэнтаў высялялі з інтэрнатаў падчас чэмпіянату свету па хакеі, ніводная ячэйка БРСМ не заявіла, што гэта ненармалёва.

Трэба ліквідаваць «герантакратычную сістэму», пры якой краінай кіруюць людзі 50+, што знаходзяцца ў вялікім адрыве ад моладзі.

Прычына палітычных і эканамічных праблем – адсутнасць веры ў тое, што можна нешта мяняць, веры ў тое, што калісьці мы зможам дагнаць па ўзроўні развіцця Германію або Францыю.

Няма лідараў, якія маглі б па-сапраўднаму натхніць людзей.

Патрэбная грамадская адукацыя ў школах.

Базавы даход мог бы стаць сацыяльным падмуркам для моладзі.

Будзе свабода слова – будзе і «чарка са шкваркай». Краіны з ліберальна-дэмакратычнай скіраванасцю жывуць багата.

Трэба зрабіць цалкам партысіпатыўную сістэму, дзейнасць дзяржаўных органаў павінна быць празрыстай.

Прыкладам для Беларусі магла б служыць Эстонія.

Мусіць быць нейкі патрыятычны складнік, і трэба думаць, як палепшыць сваё жыццё менавіта ў краіне, дзе ты нарадзіўся(-лася).

Грамадскія арганізацыі мусяць фарміраваць грамадзянскую супольнасць ды натхняць маладзёнаў вырашаць праблемы там, дзе яны жывуць, маленькімі крокамі «знізу».

 

 

 

Дзмітрый Герыловіч

старшыня Беларускага моладзевага савета RADA

«Справамі моладзі зараз у беларускім грамадстве ніхто не займаецца. Ніхто не займаецца хваляй жадаючых эміграваць. У Беларусі няма механізмаў, каб моладзь магла нешта мяняць. Мы не абіраем мэраў сваіх гарадоў. Мы амаль не ўдзельнічаем у палітычным і грамадскім жыцці. Да медыя не маюць дасяжнасці ніякія арганізацыі. Нас не запрашаюць. Не пускаюць. У моладзевым сектары ў дзяржавы ёсць бюджэт, і ўсе гэтыя грошы ідуць на БРСМ. Гэта стрымлівае моладзевыя ініцыятывы, якія маглі б канкураваць за бюджэтныя грошы».

Аліна Нагорная

паліттэхналагіня, заснавальніца грамадскага руху «Дзея»

«У Беларусі само слова “палітыка” носіць негатыўную афарбоўку. Для беларускай моладзі гэта вельмі далёкае слова. Няма ўяўлення аб тым, што палітыка – гэта тое, ад чаго залежыць мая будучыня. Палітыка – гэта тое, што дапаможа мне атрымаць лепшую адукацыю ці лепшую якасць паслуг у лякарні. Палітыка – гэта я і гэта мая будучыня. Вось гэтага паразумення ў беларусаў няма»

 

 

Даніла Лаўрэцкі

адзін з кіраўнікоў студэнцкай арганізацыі «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» (ЗБС)

«Бытавыя праблемы – гэта следства дрэннай палітыкі. Гэтага многія не разумеюць. Людзі кажуць, што адукацыя няякасная, але пры гэтым пра палітыку казаць не хочуць ці не хочуць выказваць дакладнае меркаванне, што ў гэтым вінаватыя людзі ва ўладзе. Але гэта так, гэта аб'ектыўная рэальнасць. Нізкія стыпендыі, дрэнныя дарогі – гэта ўсё з-за кіраўніцтва».

Ганна Агеева

трэнерка нефармальнай адукацыі, працаўніца адукацыйнага цэнтра «Фіяльта»

«У “Фіяльце” мы дапамагаем маладым людзям вырашаць праблемы ў грамадстве і фармаваць грамадзянскую супольнасць. Я веру ў невялікія змены, якія пачынаюцца з сябе, нізавыя ініцыятывы па рашэнні праблем, grass roots. Тое, што бачу я: моладзь далёкая ад палітыкі. Яе хвалюе вольны час, магчымасць для самарэалізацыі, месца для зносін, дзе можна разам рабіць нешта карыснае. І мы працуем з тым, каб змяняць пазіцыю людзей і іх стаўленне да таго, што адбываецца наўкол».

Інфаграфіка: «Лявада-цэнтр»

Фота: palasatka

КАМЕНТАРЫ (1)

Сьвета
Сьвета | 12.12.2018 12:59

пачом овашчы? а картошачка?
Пачаму так дорага, у вас жа эци овашчы паляжалыя?!

0 0