Пабрацца шлюбам у Беларусі – справа на першы погляд вельмі простая. Але гэта толькі на першы погляд: складанасці чакаюць цябе на кожным кроку! У нашым FAQ па шлюбным жыцці разбіраемся, колькі каштуе гэты працэс, калі бегчы пад вянец і як не аддаць сужэнцу ўсю сваю маёмасць пры разводзе.
Згодна з артыкулам 12 Сямейнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, шлюб – гэта добраахвотны саюз мужчыны і жанчыны, які ствараецца на ўмовах, прадугледжаных Сямейным кодэксам, ды які накіраваны на стварэнне сям’і і прадугледжвае для абодвух бакоў узаемныя абавязкі.
Шлюбам лічыцца саюз, зарэгістраваны ў спецыяльных органах, якія фіксуюць нараджэнне, смерць ці шлюб.
То бок юрыдычную моц мае той саюз, які быў зарэгістраваны ў ЗАГСе. Царкоўны шлюб не мае юрыдычнай моцы, як і так званы грамадзянскі саюз альбо партнёрства.
Паўтараем яшчэ раз: шлюб – гэта не толькі акт злучэння двух любячых сэрцаў, але і новы юрыдычны статус.
Так, праз шлюб рэгулюецца маёмасць, спадчыннасць ды права на дзяцей (родных і ўсыноўленых/удачароных).
Таксама сужэнцы могуць быць дапушчаныя да сваіх другіх паловак у шпіталь, турму альбо ЦІП, у адрозненні ад партнёраў без юрыдычнага статусу.
У некаторых краінах існуе хітрык – грамадзянскае партнёрства. Гэта магчымасць заключыць юрыдычны саюз, калі няма законнай магчымасці ці жадання рэгістраваць афіцыйны шлюб. Такая форма шырока прымяняецца пры рэгістрацыі негетэранарматыўных адносін і звычайна з’яўляецца першым крокам да легалізацыі аднаполых шлюбаў.
Адрозненні грамадзянскага партнёрства ад шлюбу залежаць у першую чаргу ад юрыдычнай базы краіны. Збольшага гэтая форма мае такую ж юрыдычную моц, як і шлюб.
У Беларусі, як і ў краінах-суседках, зарэгістраваць грамадзянскае партнёрства пакуль што немагчыма. Бліжэйшая краіна – Эстонія. Дзе і як зарэгістраваць аднаполы шлюб – мы распавядалі ў нашым матэрыяле.
Зарэгістраваць шлюб можна ў любым ЗАГСе Рэспублікі Беларусь, незалежна ад таго, дзе ты прапісаны(-ая).
Пабрацца шлюбам могуць асобы, старэйшыя за 18 гадоў. Калі камусьці з вашай пары менш за гэты ўзрост, неабходна напісаць дадатковую заяву. Згоды бацькоў на ўступленне ў шлюбны ўзрост не патрабуецца.
Для рэгістрацыі неабходна запісацца ў абраны вамі ЗАГС. Неабавязкова хадзіць у сам ЗАГС – запісацца можна і па тэлефоне. Важна ўказаць, ці з’яўляецца гэта першым шлюбам для абодвух сужэнцаў, – гэта ўплывае на кошт.
Тэрмін заключэння шлюбу ад моманту падачы дакументаў да непасрэдна самой цырымоніі розны. Ён залежыць ад чаргі (звычайна ў невялічкіх населеных пунктах чарга ў ЗАГСах значна меншая, чым у гарадах) і займае ад трох дзён да трох месяцаў.
Пры падачы пара запаўняе анкету, дзе ўказваюцца асабістыя дадзеныя жаніха ды нявесты, перадае банкаўскі квіток аб аплаце паслуг і пакідае пашпарты. Дарэчы, цырымонія можа праводзіцца на «абедзвюх дзяржаўных» – таму ніхто не можа вам адмовіць, калі хочацца, каб вас аб'явілі мужам і жонкай на беларускай мове.
У анкеце трэба ўказаць, ці будзеш ты мяняць прозвішча. Дадзеная опцыя даступная як хлапцам, так і дзяўчатам. Можаце канчаткова зруйнаваць гендарныя стэрэатыпы і абмяняцца прозвішчамі!
За права пашлюбавацца са сваім(-ёй) суджаным(-ай) давядзецца заплаціць. Кошты залежаць ад ступені ўрачыстасці цырымоніі.
Святочная цырымонія з музычным суправаджэннем каштуе ад 65 BYN. За выезд супрацоўніка(-цы) ЗАГСа на патрэбнае месца трэба будзе заплаціць 85 BYN у гадзіну.
Простая цырымонія без музыкі і прыгожых слоў будзе каштаваць 23 BYN – 1 базавую.
Калі так склаліся зоркі, што твой(-ая) суджаны(-ая) не з’яўляецца грамадзянінам(-кай) РБ, то для рэгістрацыі шлюбу ў Беларусі трэба, каб адзін з вас меў беларускі пашпарт ці аформленае пастаяннае месца жыхарства ў Сінявокай.
Замежны грамадзянін павінен на легальных умовах знаходзіцца ў Беларусі і быць зарэгістраваным у мясцовым пашпартным стале.
Перад падачай заявы ў ЗАГСе трэба будзе прыкласці даведку з краіны пастаяннага пражывання аб тым, што там грамадзянін(-ка) не мае жонку ці мужа. Гэтую даведку трэба перакласці на беларускую ці рускую мову ды натарыяльна заверыць.
Акрамя даведкі, трэба будзе дадаць копію пашпарта замежнага(-ай) грамадзяніна(-ка) (таксама натарыяльна завераную) ды копію адзнакі аб рэгістрацыі ў Беларусі.
Калі замежны(-ая) грамадзянін(-ка) разведзены(-а)я, то трэба ў ЗАГСе прад’явіць копію даведкі аб разводзе.
Як мы прыгадвалі вышэй, шлюб мяняе маёмасныя правы сужэнцаў. Так, уся твая маёмасць да шлюбу застаецца юрыдычна тваёй. А ўсе рэчы, якія былі набытыя падчас шлюбу, становяцца агульнай маёмасцю.
Твая вопратка і абутак лічацца тваёй уласнасцю, але прадметы раскошы (упрыгожванні, дарагая бытавая тэхніка) будуць падзелены паміж сужэнцамі пасля разводу.
Што тычыцца дзяцей, то права прымаць аднолькавы ўдзел у іх выхаванні маюць абодва бацькі.
Окей, вы вырашылі, што вашыя позіркі больш не глядзяць у адным кірунку і вам лепш пайсці рознымі шляхамі. Для разводу дастаткова жадання аднаго з сужэнцаў. Трымай у галаве тое, што развесціся немагчыма, калі жонка цяжарная ці аднаму з дзяцей яшчэ не споўнілася 3 гады. Пры ўмове, што муж жыве разам з жонкай і дзецьмі і клапоціцца аб іх.
Для таго каб развесціся, трэба падаць іск у суд. Пасля трохмесячнага чакання (а што, калі сужэнцы памірацца ды перадумаюць разводзіцца?) і пры наяўнасці агульнай згоды сужэнцаў суд пастанаўляе аб разводзе.
Развод – працэдура таксама платная. За першы раз трэба будзе заплаціць 4 базавыя, ці 92 BYN. За паўторны развод прыйдзецца адваліць аж 8 базавых, або 184 BYN.
Менавіта падчас разводу высвятляюцца пытанні апекі над дзецьмі і маёмасці.
Пытанне з агульнымі дзецьмі пры разводзе вырашаецца наступным чынам: улічваецца дамова паміж бацькамі, становішча кожнага з бацькоў і меркаванне самога дзіцяці.
Маёмасць, якую вы купілі падчас шлюбу, будзе падзеленая на роўныя часткі.
Шлюбная дамова – таксама шырока вядомая як «шлюбны кантракт» – гэта дакумент, які заключаецца паміж сужэнцамі і ў якім асобна прапісаныя іх правы і абавязкі. Звычайна гэтыя правы і абавязкі адрозніваюцца ад тых, што прапісаныя ў беларускім заканадаўстве.
Шлюбная дамова перш-наперш тычыцца маёмасных правоў сужэнцаў. Напрыклад, дзяўчына да шлюбу накапіла на кватэру, але набывала яе ўжо ў шлюбе. Праз шлюбную дамову яна можна прапісаць, што дадзеная кватэра з’яўляецца толькі яе ўласнасцю і нічыёй больш.
Дамова завяраецца любым натарыусам. Калі ў дамове прапісаныя правілы валодання маёмасцю, то трэба будзе яшчэ раз дадаткова зарэгістраваць яе ў дзяржаўнай арганізацыі па месцы рэгістрацыі маёмасці.
Шлюбная дамова спыняе сваё дзеянне ў той момант, калі перастае існаваць і сам шлюб. Скасаваць яе можна толькі пры ўзаемнай згодзе.
Згодна са статыстыкай Белстату, у Беларусі кожны другі шлюб сканчаецца разводам.
Так, у 2016 годзе было зарэгістравана больш за 64 тысяч шлюбаў і 32 тысячы разводаў.
Такая статыстыка назіраецца апошнія 22 гады, і толькі ў 2007 годзе кожны трэці шлюб скончыўся разводам. Праўда, колькасць пар, якія вырашылі «перайсці на іншы ўзровень», у гэтым годзе была вышэйшая на 30% – 92 тысячы.
Дарэчы, Беларусь традыцыйна з’яўляецца сусветным лідарам па колькасці разводаў – у 2016 годзе мы занялі 4-е месца ў свеце. Вышэй за нас толькі Мальдывы, Расія ды Аруба.
Ілюстрацыя by Sheeborshee
Той мінімум, які трэба ведаць пра інфармацыйную бяспеку, каб твае перапіскі не сталі «здабыткам грамадскасці».
Высветлілі, як прыструніць асабліва таксічных суседзяў.
Як атрымаць месца і што рабіць, каб не выгналі.
Простыя правілы для таго, каб твой ненаглядны гадаванец не стаў парушальнікам закона.
Вядомыя артысты надалі творам новае жыццё.
Папрацаваць рыдлёўкай у добрай кампаніі.
Каго варта перавыдаць у першую чаргу?
Залятай на zoom-вэбінар.
КАМЕНТАРЫ (5)
A як выйсці абраць шлюб з асобай без грамадзянства?
Только еще забыли написать, что при согласии обоих супругов на развод и отсутствии детей и вопросов по недвижимости, разводят через месяц после подачи заявления о разводе и без суда #личныйопыт :)
а неполживые западные СМИ о статистике не врут?
Меня еще такой вопрос интересует - может ли официальным свидетелем брака между белорусам в РБ быть гражданин другого государства ?
А мне вообще кажется, что свидетел_ьницы - это чисто формальная штука. Они же вроде бы только в журнале расписываются, их паспортные данные даже нигде не светятся.