Сталі вядомыя вынікі прэміі «Дэбют» 2019 года
- Рубрыка: УЛОЎ
- 27.03.2019
- 6036
Цяпер ты ведаеш, чым папоўніць кніжную паліцу.
Сталі вядомыя вынікі беларускай літаратурнай прэміі «Дэбют».
Яе атрымалі Галіна Сіўчанка за кнігу паэзіі «Зоў звычаю», Паўліна Вітушчанка за пераклад з літоўскай мовы рамана Рычарда Гавяліса «Віленскі покер» і Дар'я Трайдэн (чытай яе прафайл у нашым раздзеле «Актывісты») за зборнік апавяданняў «Крыштальная ноч».
Усе пераможцы атрымалі па 4200 BYN ад фонду «Вяртанне».
Фіналісты намінацый «проза» (Алесь Кіркевіч, «Самурай»; Стэфан Корф, «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага») і «паэзія» (Алесь Замкоўскі, «Наступны прыпынак»; Стась Карпаў, «Канцылярыі розных спраў») атрымалі заахвочвальныя прызы ў 1000 BYN.
У сёлетняе журы прэміі ўвайшлі Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.
Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў – Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Віктар Марціновіч і іншыя.