З’явіўся сайт, які дапаможа заставацца ў бяспецы
- Рубрыка: УЛОЎ
- 30.07.2020
- 8422
Асамблея НДА Беларусі стварыла сайт-бібліятэку «Заставайся ў бяспецы», дзе сабрала разам матэрыялы, якія дапамогуць падрыхтавацца да мірных сходаў, абараніць сваю прыватную інфармацыю і ведаць, дзе, калі што, шукаць дапамогі.
З кантэнту бібліятэкі даведаешся, як кантачыць з міліцыяй; што рабіць, калі цябе затрымалі або запрасілі на допыт; дзе шукаць адваката; як перадаваць перадачы ў СІЗА; і шмат чаго яшчэ. На старонцы таксама змешчаныя SOS-кантакты праваабаронцаў на выпадак затрымання, у тым ліку асобныя кантакты для ўразлівых груп і тэлефоны грамадскіх прыёмных.
Экспертнымі матэрыяламі падзяліліся Праваабарончы цэнтра «Вясна», Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Human Constanta, «Прававая ініцыятыва», Асамблея НДА Беларусі, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі дом правоў чалавека, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Ініцыятыва FoRB, Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) ды часопіс 34mag.net.