Кантрыбутарка 34mag і суарганізатарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Маша Ярома толькі што вярнулася з Берлінале і распавяла, навошта ехаць на найбуйнейшы фестываль сучаснасці і як не згубіцца ў натоўпе людзей і фільмаў. Спойлер – ніяк!
Фестываль класа «А»
На мінулых выходных кінаманы ў апошні раз напружыліся і выдыхнулі: 67-ы Берлінскі кінафестываль размеркаваў усе свае ўзнагароды. Цяпер яшчэ пару месяцаў (пакуль у свае правы не ўступіць Канскі кінафэст) можна ўспамінаць убачанае, абмяркоўваць чужыя рэцэнзіі на стужкі або да хрыпаты спрачацца аб рашэннях журы.
Берлінале – каляндарна першы з еўрапейскай трыяды фестываляў класа «А»: Канскі праходзіць у траўні, Венецыянскі – у верасні. Хочаш не хочаш, але гэтыя фэсты сваім адборам вызначаюць, што мы будзем наступны год глядзець, абмяркоўваць і прывозіць у мясцовыя кінатэатры. Яны – першы эшалон адборшчыкаў, які ўвесь год скаўціць самыя вострыя, пранізлівыя і шчырыя фільмы па ўсіх рэгіёнах планеты.
На Берлінале, канешне, па камфортнае кіно ісці не прыходзіцца. Ён адкрыта называе сябе палітычным кінафестывалем. Прычым наўрад ці можна прыдумаць гэтаму азначэнню больш пазітыўны кантэкст. У яго ўвазе – чалавек і праблемы грамадства: ці будзе гэта расізм, міграцыйны крызіс, адзінота або ціск патрыярхату як на жанчын, так і на мужчын. Фестываль прымае і разумее чалавека ва ўсіх яго праявах. Сапраўды, гэтак жа, як і горад, на пляцоўцы якога адбываецца дзеянне.
«Каля 11 еўра – і вось ты ўжо глядзіш прэм’еру фільма Акі Каўрысмякі адным з першых»
Вось мы глядзім гісторыю гей-круізу ў фільме «Лодка шчасця», дзе дарослым мужчынам нарэшце не трэба падладжвацца пад міфічную норму, вось «Дом у палях» – аповед пра суворае патрыярхальнае грамадства ў мараканскіх гарах, вось «Кентаўр» – кіргізскі фільм пра адносіны людзей адно да аднаго і да прыроды, а вось транссэксуал Марына Відал змагаецца за сваё права любіць у фільме «Фантастычная жанчына». Пераможцам сярод гэтай пышнасці стаў майстарпіс «Пра цела і душы» – павольны фільм пра сацыяпатаў са стажам, якія бачаць адзін і той жа сон і шукаюць шляхі адно да аднаго ў зусім не рамантычных дэкарацыях жывёльнай бойні.
Фэст не абмежаваны не толькі тэмай, але і геаграфіяй. Таму, акрамя гучных фільмаў асноўнага конкурсу, ісці варта на праграмы экзатычных дакументальных і гульнявых фільмаў з краін, пра якія мы не чуем у навінах.
Для гурманаў фестываль рыхтуе раскошныя рэтраспектыўныя паказы, сярод якіх часта можна сустрэць рэдкія адноўленыя стужкі або паглядзець фільм з плёнкі 35 міліметраў.
Берлінскі кінаагляд – самы дэмакратычны ў класе «А». У адрозненне ад Кан, дзе ў чэргах тоўпяцца выключна акрэдытаваныя людзі кіно, на паказы Берлінале можа трапіць любы жадаючы. Каля 11 еўра – і вось ты ўжо глядзіш прэм’еру фільма Акі Каўрысмякі адным з першых. Праўда, за квіткамі лепш спяшацца.
Лайфхак для студэнтаў: калі ты вучыся на спецыяльнасцях, так ці інакш звязаных з кіно, адзін раз падчас вучобы ты можаш атрымаць фестывальны бэйдж і хадзіць на паказы бясплатна.
«Конкурсны фільм «Фелісітэ» распавёў мне пра жыццё ў Конга больш, чым любыя даведнікі»
Як селекціць кіно?
Першае, чаму прыйдзецца скарыцца на Берлінале, – you're constantly missing out on something. Твая пошта проста завалена лістамі з запрашэннямі на паказы ў межах кінарынку. У каталогу на 1000 старонак – сотні кампаній-дыстрыб’ютараў, сэйлз-агентаў, кінаінстытутаў. Кожны дзень кінарынак адкрываецца ў берлінскім арт-музеі Martin-Gropius-Bau, адкуль скача далей у сваім шалёным тэмпе.
Паралельна з гэтым адбываюцца дзясяткі паказаў у дзень. І калі ты калі-небудзь разрываўся(-лася) паміж двума адначасовымі паказамі «Лістапада», то ўяві, што ў дзесяці розных залах па ўсім Берліне праходзіць дзесяць жудасна цікавых для цябе паказаў, пры гэтым ты ўжо выкрэсліў(-ла) сваіх аўтсайдараў.
У ідэале сваю праграму трэба скласці загадзя, прачытаўшы пра фільмы на фестывальным сайце і забукаўшы іх сабе ў расклад. Менавіта таму за дзень да старту Берлінале я адкрываю сайт і... высвятляю, што не я адна такая «разумная». Сайт папросту ляжаў.
Універсальная формула для падбору фільмаў у расклад: рэжысёр – краіна – тэма. У першую чаргу шукай цікавыя табе імёны. Калі яны выклікаюць пытанне: «Хто ўсе гэтыя людзі?» – пераходзь да другога пункта. Праграмы «Панарама» і «Форум» даюць без перабольшвання ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з жыццём у іншай частцы свету. Так што, калі бюджэт пакуль не дазваляе паглядзець Азію, Лацінскую Амерыку ці Афрыку ўласнымі вачамі, адпраўляйся ў кіно на паказы з гэтых краін. Конкурсны фільм «Фелісітэ» распавёў мне пра жыццё ў Конга больш, чым любыя даведнікі. Нарэшце, калі цябе хлебам не кармі – дай пагаварыць аб прыняцці сваёй сэксуальнай ідэнтычнасці, лепш месца, чым Берлінале, не прыдумаць. Фільмаў па ЛГБТ-тэматыцы тут больш, чым на любым іншым фестывалі.
Але часам бывае карысна забыць пра ўсе рэкамендацыі, проста адкрыць каталог фільмаў і пайсці на першае, за што вока ўчэпіцца. І выпадкова пашырыць свой кругагляд на парадак. Мае калегі, якія абіралі фільмы выключна інтуітыўна, у выніку знайшлі сапраўдныя шэдэўры.
Па гарачых слядах
Як складзецца для цябе фестываль, цалкам залежыць ад таго, з якой мэтай і акрэдытацыяй ты едзеш. Днём прэса запаўняе велічны Berlinale Palast (у дзявоцтве – Тэатр на Патсдамскай плошчы) з прэс-паказамі асноўнага конкурсу, з якіх першай даносіцца інфа да чытачоў, ці правільны выбар зрабіў Верхувен на чале журы асноўнага конкурсу. Вечарам чырвоная дарожка і натоўп фанатаў вакол яе сустракаюць калегію журы, Рычарда Гіра і Уэса Андэрсана. Фестывальныя адборшчыкі і баеры перамяшчаюцца паміж шматлюднымі прэм’ерамі і паўпустымі заламі кінарынку ў пошуках жамчужын для свайго пракату.
Прадказаць, хто апынецца з табой на суседнім крэсле, папросту нерэальна. Гэта можа быць сівавалосы мужчына, які працуе ў кіно даўжэй, чым ты жывеш, малады турэцкі прадзюсар, які паспявае табе пераказаць вар’яцкі сюжэт свайго фільма, тайваньскі журналіст ці студэнтка з Амерыкі. Усіх іх аб’ядноўвае выключная кантузія ад кіно.
«Прадказаць, хто апынецца з табой на суседнім крэсле, папросту нерэальна»
Кожную пляцоўку фестывалю (а іх каля 40 па ўсім горадзе) лёгка пазнаць па чырвоных неонавых лямпах, развешаных паабапал. Пляцоўкай можа апынуцца тэатр Friedrichstadt-Palast амаль на 2 тысячы чалавек, а можа маленькая зала чалавек на 30 у падагнанай наўпрост пад Martin-Gropius-Bau фуры. Адзін з паказаў адбываўся ў будынку Парламента, да якога мы прабіраліся, чакаючы пачуць што-небудзь накшталт «What the fuck are you doing here?» Цяжка ўявіць, што на нашай плошчы Незалежнасці можна паказваць кіно.
Паралельна з гэтым праходзіць інкубатар для маладых і перспектыўных Berlinale Talents. Праекты 250 рэжысёраў з 71 краіны былі адабраныя для ўдзелу ў праграме. Іх аўтары – маладыя прадзюсары і рэжысёры – праходзяць праз серыю майстар-класаў. Тэма гэтага года – «Courage against all odds». Таму ўсе, пачынаючы з членаў журы Мэгі Джыленхол і Пола Верхувена і заканчваючы зоркай індзі-кіно Анай Лілі Амірпур, расказвалі пра рызыкі, на якія яны ішлі ў кінаіндустрыі, і суровую ўнутраную кухню кінематографа. А рэкламныя постары секцыі мільгацелі іранічнымі пытаннямі, якія гэтыя андэрдогі чуюць кожны дзень у сваім жыцці. «Why do not you get a real job?»
Увесь тыдзень быў падобны да дня сурка. На чацвёрты дзень перастаеш адрозніваць, што было ўчора, а што – тры дні таму. А фільмы ўспрымаеш выключна ў кантэксце адзін аднаго. На сон застаецца па некалькі гадзін. Пад лозунгам «Прыдуркаватасць і адвага!» мы лётаем з аднаго канца горада ў іншы на сеансы а 9:00 і ў 22:30, абедаем на хаду і забіваем на вечарынкі, таму што ўжо too much. Акрэдытацыйны бэйдж прырастае да шыі настолькі, што я ўжо тры дні дома, а рука машынальна цягнецца ўзяць яго з сабой. Берлінале – гэта кінамарафон ва ўсіх сэнсах. Але спыніцца рашуча немагчыма.
Тлумачым, што рабіць і як сябе паводзіць, калі незнаёмцы хочуць пакапацца ў тваіх рэчах.
Падыхаць свежасцю Балтыйскага мора, наведаць магілку Канта і злавіць ледзь улоўны дух Усходняй Прусіі – чытай у новым гайдзе 34travel, чым заняцца ў Калінінградзе.
Публічная дыскусія з Глебам Кавалёвым (Karma, Post Bar), Глебам Gurami (Modul Art Platform) і Аляксандрам Багданавым (культ. цэнтр «Корпус»).
Рэп, соулфул-хоп и неосоул: узнай, что еще слушает Дмитрий Лукойть aka Awlnight.
Каб зрабіць упрыгожанне на ялінку ці звязаць шопер.
І не забываем перадаваць веды новым пакаленням.
Росквіт размаітасці і крызісны заняпад.
Адсочвай маніфлоў, адкладай на мару, пампуй добрыя звычкі.
Пра дом, пра памяць, пра боль, у якім усе роўныя.