Таемны скарб YouTube: брытанец пакарае Беларусь
- Рубрыка: УЛОЎ
- 23.03.2019
- 9095
Аўтар YouTube-канала пра падарожжы прыехаў у Беларусь не па турыстычныя прыгажосці, а па экзотыку.
Блогер Bald and Bankrupt («Лысы банкрут») завёў аднайменны канал на YouTube летась у чэрвені. Там ён падарожнічае па невідавочных для брытанцаў краінах і паказвае іх з нечаканага боку: ходзіць да самога таннага барбера ў свеце з М'янмы, прыязджае ў Дагестан акурат да вяртання туды Хабіба Нурмагамедава і спрабуе індыйскі масаж.
Ён заехаў і ў Беларусь, але засяродзіўся на рэчах, пра якія ты мог/магла даўно забыцца: гатэлі з 1984-га; зона, што трапіла пад Чарнобыль у 1986-м; deep dive у беларускую правінцыю. А яшчэ аўтар выдатна размаўляе па-руску, што толькі павялічвае эфект пагружэння.
У кожнага выпуску – мінімум 100 тысяч праглядаў.
На сённяшні дзень Bald and Bankrupt паспеў:
Зрабіць тры (!) агляды на гатэль пры гомельскім цырку
Наесца на 18 BYN у сталоўцы непадалёку ад мяжы з Украінай і застацца ў справядлівым захапленні: «Я ні разу не еў нясмачную ежу ў Беларусі»
Заблукаць па дарозе ў Бабруйск
Трапіць на «олдскульную п'янку»
(лепшы эпізод)
Даведацца, што такое «аўталаўка»
Заехаць у Чачэрск
Галоўнае – блогер заставаўся ў захапленні літаральна ад усяго: адкрытасці людзей («стэрэатыпы пра халодных беларусаў – няпраўда»), цэнаў (знайшоў гатэль за 8 BYN) і прыроды («тут вельмі прыгожа»).
0% забабонаў, 100% шчырасці і зацікаўленасці ў краіне – такія турысты нам патрэбныя.