Квір-фэст DOTYK абвясціў сёлетнюю праграму
- Рубрыка: УЛОЎ
- 28.03.2019
- 7210
Квір-фэст DOTYK сёлета адбудзецца ў новым фармаце: зараз гэта нефестываль DOTYK CANCELLED.

Нагадваем, што ў 2018-м DOTYK апынуўся пад пагрозай зрыву: веруючым актывістам не спадабалася, што квір-актывісты(-кі) хочуць разважаць пра сваю ідэнтычнасць акурат пад Вялікдзень. У выніку запланаваныя мерапрыемствы адбыліся ў сакрэтных месцах пры папярэдняй рэгістрацыі.
Сёлета DOTYK стартуе 12 красавіка. «Складаючы праграму DOTYK CANCELLED, мы натхняліся спробамі перашкодзіць правядзенню чацвёртага квір-фестывалю DOTYK, выказваннямі пра "падробленасць" нашай ідэнтычнасці, рэгулярнымі рэйдамі на фрэндлі-клубы і петыцыямі супраць "прапаганды гомасэксуальнасці". Мы натхняліся сучаснасцю і хочам гаварыць пра яе з адвагай», – заяўляюць арганізатары(-кі).

Што ў праграме:
 Вечарына PL(R)AY WITH ME;
   Вечарына PL(R)AY WITH ME;
 Майстар-клас па асновах танца Vogue;
   Майстар-клас па асновах танца Vogue;
 Лекцыя і дыскусія пра рэлігію і ЛГБТК+ супольнасць;
   Лекцыя і дыскусія пра рэлігію і ЛГБТК+ супольнасць;
 Artist talk з мастаком Сяргеем Шабохіным «Практыкі Падпарадкавання: Рэфлексія»;
   Artist talk з мастаком Сяргеем Шабохіным «Практыкі Падпарадкавання: Рэфлексія»;
 Дыскусія «П*дар – гучыць горда?»;
   Дыскусія «П*дар – гучыць горда?»;
 Лекцыя «Уплыў Vogue-культуры на ЛГБТК+ супольнасць»;
   Лекцыя «Уплыў Vogue-культуры на ЛГБТК+ супольнасць»;
 Кінапаказ «Парыж гарыць».
   Кінапаказ «Парыж гарыць».
Каталіцкі Вялікдзень сёлета 21 красавіка, праваслаўны – 28-га. Песах – 20 красавіка. Рамадан пачынаецца 6 траўня.