Сёння распачынаецца фестываль «Арт-Менск»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 19.11.2020
- 5387
19 лістапада ў 18:00 у Палацы мастацтва на Казлова, 3, ужо ў трэці раз распачнецца фестываль «Арт-Менск». У ім бяруць удзел больш за 400 беларускіх і замежных мастакоў ды мастачак. Фэст аб’яднае сем культурных інстытуцый сталіцы.
Галоўная прастора фэсту – гэта больш за 2000 квадратных метраў Палаца мастацтва. Таксама івэнты адбудуцца ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі, галерэі «Арт-Беларусь», Нацыянальная бібліятэцы Беларусі, галерэі «Мастацтва», выставачным зале А. Бембеля, галерэі DK, гарадской карціннай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва і мастацкай галерэі «Беларт».
Поўны спіс удзельнікаў можна паглядзець на сайце фестывалю. 34mag.net пісаў раней пра Цемру і Надзю Саяпіну, на іх работы можна будзе паглядзець таксама.
«Арт-Менск» будзе доўжыцца да 16 снежня. Наведаць цэнтральную экспазіцыю ў Палацы мастацтва можна ў любы дзень тыдня з 11 да 21 гадзін. Стандартны білет каштуе 6 рублёў. Не забудзь маску!