Усё пра адукацыю ў Еўропе – на лаканічных картках
- Рубрыка: УЛОЎ
- 14.02.2019
- 7318
Табе цікава, як з'ехаць атрымліваць адукацыю ў Еўропу? Хутчэй адкрывай гэтыя карткі!
Стваральнік – камунікацыйны рэгіянальны праект ЕС у межах праграмы «Адкрытае суседства», асноўная задача якога распавесці аб ініцыятывах ЕС у рамках Усходняга партнёрства.
Мэта картак – сабраць усю інфармацыю ў адным месцы, зрабіць яе мультыплатформенай, простай і зразумелай.
На іх – уся даступная інфармацыя максімальна простай мовай, каб і твой брат 9-класнік зразумеў, як гэта працуе. Карткі даступныя на беларускай, ангійскай і рускай мовах.
Што такое Erasmus+? Як са стыпендыяй? На якой мове вучыцца? Дзе жыць? Карткі адказваюць на гэтыя ды іншыя пытанні і дапамогуць дакладна зразумець, што табе дасць вучоба ў Еўропе і ці варта яна таго.