ECLAB запускае серыю інтэлектуальных варкшопаў

Увесь чэрвень выкладчыкі і выкладчыцы ECLAB будуць адукоўваць цябе на Кастрычніцкай.

ECLAB анансаваў серыю варкшопаў Summer Brain Rave. Усяго будзе дзевяць заняткаў, першы – 30 траўня, фінальны – 27 чэрвеня.

Тэмы – разнастайныя. Уменне правільна весці дыскусію; уплыў пакаленняў X–Y–Z на грамадства; як распазнаць гістарычныя фэйкі; гендарныя канфлікты; крэатыўнасць.

Спіс спікераў і спікерак пакуль выглядае так: Вольга Шпарага, Аксана Жгіроўская, Вольга Раманава, Лідзія Міхеева, Аляксей Братачкін, Вячаслаў Сашчэка, Алена Агарэлышава, Юлія Сымановіч.

Кошт аднаго варкшопа – 30 BYN, абанемент на ўсю праграму – 190 BYN. Яны будуць праводзіцца па аўторках і чацвяргах у 18:30 па адрасе Кастрычніцкая, 19б.

Уся інфармацыя і поўны расклад – на сайце. Івэнт на фэйсбуку – тут.