Амерыканскі фэст паэзіі з беларускімі літаратарамі(-камі) пакажуць анлайн
- 18.03.2021
- 3451
18 сакавіка Тэхналагічны інстытут Джорджыі (ЗША) ладзіць чарговы Міжнародны фестываль паэзіі і перакладу ў Атланце. У ім возьмуць удзел беларускія паэткі і паэты. Паслухаць могуць усе і бясплатна.
У межах Atlanta International Poetry & Translation Festival вядомыя беларусам літаратары(-кі) Вальжына Морт, Юлія Цімафеева, Уладзімір Лянкевіч, Марыя Мартысевіч і Дзмітрый Строцаў, а таксама выбітныя паэты(-кі) з ЗША – Вайві Фрэнсіс, Ханіф Абдуракіб, Трэвіс Дэнтан і Марыё Чард – прачытаюць свае і перакладныя творы.
Трансляцыя фестывалю ў сэрвісе канферэнцый BlueJeans пачнецца ў 22:00 па беларускім часе. Да яе могуць далучыцца ўсе ахвотнікі(-цы). Каб пачуць паэзію на ўласныя вушы, рэгістравацца загадзя не трэба – дастаткова а 10-й гадзіне ўвечары перайсці па гэтай спасылцы.