Падкаст пра мастацтва Беларусi. Эксперыменты і пошук
- Рубрыка: ПАДКАСТЫ ПРА МАСТАЦТВА
- 23.07.2021
- 30489
У заключным выпуску серыі падкастаў пра беларускае мастацтва ад 34 і МТС вывучаем неафіцыйнае мастацтва і творчы пошук мастакоў другой паловы дваццатага стагоддзя.
У сямідзясятыя і васьмідзясятыя гады дваццатага стагоддзя існавала ня толькі афіцыйнае мастацтва ў духу сацрэалізму. Шматлікія мастакі адыходзілі ад яго, пускаючыся ў сьмелыя эксперыменты з колерам, формай і кампазіцыяй. Адным з такіх мастакоў стаў Ізраіль Басаў: ён паказаў непарадны бок савецкага горада і экзістэнцыйнае існаванне чалавека ў йім. На жаль, прызнання пры жыцці ён так і не атрымаў.
Ну а ў васьмідзясятых у беларускае мастацтва прыходзяць перформанс і хэпенінг, постмадэрнізм і канцэптуалізм. Легендарная мастачка таго часу – Людміла Русава, якая вывучала мову перформансу яшчэ жа таго, як гэтае слова стала звыклым у нашым лексіконе.
Працы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце:
Ізраіль Басаў, «Успамін»
(Нацыянальны мастацкі музей)
Ізраіль Басаў, «Дамы і дрэвы»
(Нацыянальны мастацкі музей)
Людміла Русава i Ігар Кашкурэвіч,
акцыя «Люстраны крыж ½»
Людміла Русава,
перформанс «Пасля»
Людміла Русава,
перформанс «Супрэматычнае ўваскрашэнне Казіміра»
***
Дзякуем за дапамогу мастацтвазнаўцы Кацярыне Iзафатавай i даследчыцы Танi Сецко.
***
Падкаст можна паслухаць па-руску.
Выпуск таксама даступны на іншых платформах:
Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts, Яндекс.Музыка, Spotify.
Над падкастам працавалі: Маша Гуліна (тэкст), Антон Кашлікаў (рэдактура), Вольга Цяшкевіч (голас), Radio Plato (саунд-дызайн).
У падкасце прагучалі трэкі: Slynk – Earth Bound; Corbyn Kites – Orbit; Esther Abrami – No.2 Remembering Her; Esther Abrami – No.6 In My Dreams; NoMBe – Twisted Bandits All Around Me; Patiño – Miss You Love..
.
Фота: palasatka
Гэты матэрыял зроблены пры падтрымцы МТС.
ЧУП «Проспектпресс», УНП 101520868