Запусціўся падкаст пра інфармацыйную бяспеку
- Рубрыка: УЛОЎ
- 30.03.2021
- 4100
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запусціла новы сезон падкаста «Шоу Х'юмана» – гэтым разам пра лічбавую бяспеку. Папярэдні сезон быў прысвечаны правам чалавека ў Беларусі.
На дадзены момант у другім сезоне «Шоу Х'юмана» можна паслухаць чатыры падкасты пра лічбавую бяспеку. У кожным эпізодзе ты знойдзеш шмат карысных спасылак, у тым ліку на тэлеграм-бот для кансультацый па бяспецы лічбавай інфармацыі.
1. Першы эпізод «Шоу Х'юмана» прысвечаны паняццю «комплексная бяспека», а таксама стварэнню асабістай матрыцы рызык. Госць падкаста – лічбавы эксперт Аляксей Казлюк.
2. Як зрабіць свае паролі складанымі для ўзлому і простымі для карыстання? Як не забываць свае паролі? На гэтыя пытанні адкажа эксперт Яўгеній – ён вырашыў застацца ананімным у мэтах бяспекі. Госць другога эпізоду працуе ў ініцыятыве CyberSAR, чыёй мэтай з'яўляецца паляпшэнне лічбавай бяспекі арганізацый грамадскай супольнасці ў Еўразійскім рэгіёне.
3. Пра бяспеку камп’ютараў, смартфонаў, планшэтаў, смарт-гадзіннікаў ды іншых гаджэтаў распавядзе сузаснавальнік Лабараторыі лічбавай бяспекі ў Кіеве. Спойлер: проста заляпіць камеру камп’ютара – недастаткова.
4. У чацвёртым эпізодзе гаворка пойдзе пра шыфраванне інфармацыі і тое, чаму пра гэта мусіць ведаць кожны і кожная. Госць эпізоду – эксперт па лічбавай бяспецы і шыфраванні Мікалай Кванталіяні.