У Прэс-клубе адбудзецца адкрытая лятучка «Як стварыць мікрамедыя?»
- Рубрыка: УЛОЎ
- 20.05.2019
- 5632
27 траўня ў Прэс-клубе пры падтрымцы 34mag.net пройдзе адкрытая лятучка, якая будзе карысная ўсім, хто марыць запусціць годны тэлеграм-канал, падкаст ці яшчэ які твітар. Тут будуць дзяліцца досведам рабяты, якія стварылі рэальна сімпатычныя мікрамедыя і на якіх варта раўняцца.
Што: адкрытая лятучка «Як стварыць мікрамедыя? Вопыт актывістаў і інфлюенсераў».
Дзе: Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601).
Калі: 27 траўня, 19: 00.
Уваход: free, толькі зарэгіструйся.
Падчас лятучкі можна будзе атрымаць адказы на такія пытанні:
Як ствараць інфанагоды, на якія чытачы прыляцяць, рыхтык гракі ў беларускую вясну?
Як беражліва і з любоўю абыходзіцца са сваёй аўдыторыяй?
Як эфектыўна даносіць ідэі да галоў і сэрцаў?
Як выбудоўваць сваю медыйную палітыку?
Як дагрукацца да СМІ (калі табе гэта раптам патрэбна)?
Спікеры:
Дзяніс Васількоў, падкасцер і нана-інфлюенсер, экс-рэдактар TUT.by;
Ксюша Малюкова, стваральніца і рэдактарка канала «Твои возможности» пра стажыроўкі, валанцёрства, івэнты;
Даша Рамановіч і Мілана Лявіцкая, удзельніцы праекта пра гендар і сэксуальнасць Makeout;
Антон Раднянкоў, дырэктар «Цэнтра новых ідэй», што працуе і як медыяплатформа, і як адукатар, і як даследчая арганізацыя;
Дар'я Сазановіч, наша любімая ілюстратарка, стваральніца тэлеграм-канала «Не благодари.» – «пра пуцёўкі ў жыццё» (= магчымасці з’ехаць за мяжу на вучобу ці валанцёрства). Даша далучыцца да сустрэчы па скайпе.
Мадэраваць лятучку будзе галоўрэд 34mag.net і 34travel.me Антон Кашлікаў.