Курс тыдня: 5 анлайн-лекцый пра УНОВІС
- Рубрыка: УЛОЎ
- 20.10.2020
- 5229
Кампанія А1 і адукацыйная медыяплатформа «Лятучы ўніверсітэт» падрыхтавалі бясплатны анлайн-курс «УНОВІС: Віцебская гісторыя сусветнай культуры». Даведацца больш аб мастацкім аб'яднанні віцебскіх мастакоў – «утвердителей нового искусства» – можна з 22 кастрычніка на відэасэрвісе VOKA.
Курс «УНОВІС: Віцебская гісторыя сусветнай культуры» ўключае ў сябе відэа з беларускімі экспертамі, падборкі літаратуры, фотаархіў, галерэю карцін мастакоў-супрэматыстаў і іншыя матэрыялы. Сярод лектараў – доктарка мастацтвазнаўства Таццяна Катовіч, мастак Адам Глобус, мастацтвазнаўца Алена Карпілава і дырэктар Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча Андрэй Духоўнікаў.
Курс распрацаваны ў падтрымку праекта #UNOVIS100, які быў запушчаны ў гонар стагоддзя мастацкага аб'яднання, што было створанае Казімірам Малевічам у 1920 годзе.
У поўным аб'ёме – 12 лекцый – курс стане даступным 28 кастрычніка. Глядзець усё прапануюць бясплатна і без рэгістрацыі (аператар сувязі ролі не іграе). Замацаваць эфект ад убачанага рэкамендуем праглядам дакументальнага фільма Яўгена Сецько «УНОВІС» .