Стартаваў праект, які агучвае творы рэпрэсаваных у 1930-х аўтараў
- Рубрыка: УЛОЎ
- 17.02.2025
- 426
Запусціўся аўдыялітаратурны праект «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка».
Яго каманда працуе над агучваннем твораў рэпрэсаваных і расстраляных у 1930-х беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. «Такая літаратура раскажа пра спадзяванні, расчараванні і адчуванне часу тых, каго мы заўчасна страцілі. Ды й пра нас яна раскажа лепш, чым любы падручнік, лекцыя ці стрым», – упэўненыя «Непаслухмяныя».
Першай ластаўкай праекта стала выданне «Мар’і» Міхася Зарэцкага. «У “Мар’і” вы знойдзеце спагаду, каханне, радасць, боль ды й шмат чаго іншага. Гэта мастацкае даследаванне фрэйдаўскіх тэзісаў, якімі захапляўся аўтар. А яшчэ там – прыгожае, здольнае дакрануцца да вашага сэрца беларускае слова», – адзначае каманда праекта. І дадае, што былі часы, калі кнігі Зарэцкага бясконца кралі з бібліятэк. Цяпер неабходнасці ў тым дакладна няма: слухаць «Мар’ю» і сачыць за навінкамі праекта можна ў YouTube, Spotify ці Mave.