Што мы ведаем пра Берасце? Запусціўся ютуб-праект пра берасцейскую даўніну

Каманда VisitBrest запусціла серыю стылёвых відэаролікаў пра берасцейскую даўніну.

З праекта можна даведацца, як узнікла Берасце, як багацела, развівалася, якія легенды вакол сябе нарадзіла – і ўсё гэта не будзе нудотай з падручніка гісторыі.

Нядаўна Берасце сягнула за тысячу гадоў, і пра гэты горад, натуральна, можна распавядаць гадзінамі. Але тут гледачу даюць менавіта «базу», з якой камфортна стартуе самастойнае паглыбленне ў таямніцы гэтага вечнага перакрыжавання культур і нечых амбіцый.

Для ўвасаблення сваёй задумкі стваральнікі відэа пільна пасёрфілі па архівах, навуковых тэкстах і гарадскім фальклоры, сабраным краязнаўцамі. Гістарычныя кансультанты таксама прыклалі руку (і мазгі) да ўзнікнення гэтых берасцейскіх расказаў.

Ужо даступныя ролікі пра ўзнікненне Берасця і яго сярэднявечнае жыццё-быццё:

 

 

 

 Каб не прапусціць навінкі, варта падпісацца на канал. А сачыць за ўсімі цікавосткамі VisitBrest агулам зручна ў інстаграме