Шэсць гарачых вакансій у Менску
- Рубрыка: ВАКАНСII
- 23.07.2019
- 6196
Калі ты натхніўся(-лася) нашым мануалам па пяшчотным звальненні, але яшчэ не разумееш, дзе цябе, такога(-ую) smart & cool, чакаюць не дачакаюцца, прабяжыся вокам па гэтых вакансіях. Мо гэта і ёсць твой лёс.
Менеджар(-ка) па рэкламе. «Большой»
Агенцтва «Идея Консалт» і гарадскі часопіс «Большой» (той самы, дзе штомесяц сярод іншага посцяць дзяўчыну ню з вершам беларускага аўтара) шукаюць чалавека, які будзе шпарка гандляваць рэкламнымі паслугамі. Абяцаюць, што паспяховы кандыдат або кандыдатка папрацуе з партнёрамі па ўсіх франтах: ад анлайну і стварэння матэрыялаў у папяровы часопіс да афлайнавых івэнтаў.
Галоўнае:
патрабуюць 3-6 гадоў досведу;
поўная занятасць на поўны працоўны дзень;
офіс у цэнтры горада, на м. «Няміга» (можна прызначаць дзелавыя сустрэчы ў пякарні Brioche);
ёсць магчымасць дадатковага навучання;
памер з/п – як дамовіцеся.
Асноўныя патрабаванні:
камунікабельнасць, пісьменная вусная і пісьмовая гаворка;
актыўнасць, настойлівасць, стрэсаўстойлівасць;
досвед працы ў сферы продажаў (перавагай будзе праца ў медыя);
уменне гугліць так, каб знаходзіць патрэбныя адказы і кантакты.
Асноўныя абавязкі:
актыўны пошук і прыцягненне кліентаў;
планаванне і арганізацыя сустрэч з імі;
правядзенне перамоў і камунікацыя «ад і да», пачынаючы ад адпраўкі камерцыйнай прапановы да рэалізацыі праекта і размяшчэння яго ў часопісе або/і на сайце;
удзел у распрацоўцы эфектыўнай прапановы для кліента па фармаце магчымай працы;
кантроль дакументазвароту і дэбіторскай запазычанасці.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: +375 (29) 7053670 (можна ў мэсэнджары) | ml@iconsult.by.
Рэдактар(-ка) спецпраектаў. Citydog.by
Анлайн-часопіс пра ўсё, што робіцца ў Менску, шукае спяца, які выбудуе эфектыўную сістэму генеравання ідэй для праектаў і адшукае ідэальны тэмп выхаду камерцыйных артыкулаў не ў шкоду якасці таму, што ў іх напісана. Тут чакаюць чалавека, які ўмее віртуозна пакаваць ідэі ў розныя формы і фарматы.
Галоўнае:
патрэбны досвед працы на рэдактарскай пазіцыі хаця б 2 гады;
наяўнасць вышэйшай адукацыі.
Асноўныя патрабаванні:
валоданне рускай і беларускай мовамі (веданне англійскай стане плюсам);
разуменне і цікавасць да новых фарматаў і падыходаў;
сяброўства з таймінгам;
уменне ставіць задачы камандзе;
веданне законаў РБ «Аб рэкламе» і «Аб сродках масавай інфармацыі».
Асноўныя абавязкі:
распрацоўка ідэй камерцыйных праектаў;
дапамога камерцыйнай службе ў падрыхтоўцы прэзентацый спецпраектаў;
арганізацыя прадакшна і менеджмент каманды;
рэдактура камерцыйных публікацый;
кантроль тэкстаў на прадмет выканання заканадаўства;
удзел у перамовах з ключавымі кліентамі;
нарошчванне KPI.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Рэзюме і суправаджальны ліст с расповедам, чаму ты хочаш бамбіць рэкламу менавіта на Citydog, кідай на мэйл citydogby@gmail.com (з паметкай «Рэдактар спецпраектаў»).
Журналіст(-ка) у відэапраекты. TUT.BY
Мегапартал TUT.BY шукае спяца-ўніверсала: журналіста, аператара і мантажора ў адной асобе, які не будзе ляжаць у офісным бінбэгу, чакаючы, што яму паставяць задачу, а здольны генерыць ідэі, вартыя аўтарытэтнага інфапартала.
Галоўнае:
патрабуюць 1-3 гады досведу;
поўная занятасць на поўны працоўны дзень;
памер з/п – як дамовіцеся.
Асноўныя патрабаванні:
ініцыятыўнасць: не чакаеш, калі цябе закінуць на здымку, а прапануеш ідэі;
досвед працы з праграмамі апрацоўкі відэа;
наяўнасць партфоліа.
Асноўныя абавязкі:
распавядаць крутыя гісторыі пра Беларусь і беларусаў у фармаце відэа.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Трэба кідаць суправаджальны ліст са спасылкай на матэрыялы, якімі ганарышся, на jobs.tut.by.
Спецыяліст(-ка) па адміністрацыйнай падтрымцы ў НДА
«Менскае веласіпеднае таварыства» шукае спецыяліста(-ку) па адміністрацыйнай падтрымцы на новы тэрміновы праект. Калі ў тэстах па прафарыентацыі табе пісалі, што трэба рабіць нейкую працу па тэгу «канвенцыянальны тып», то вось: удосталь папрактыкуешся з паперкамі і «эксэлем».
Галоўнае:
працаваць трэба будзе са жніўня па снежань 2019 года;
праца ў камандзе з наладжанымі працоўнымі працэсамі;
магчымасць свабодна вар’іраваць рабочы час;
офіс на вул. Першамайскай, 18 (цэнтр горада);
заробак – 750 BYN / месяц (гэта 0,75 стаўкі);
рэзюмэ прымаюць да 31 ліпеня 2019-га.
Асноўныя патрабаванні:
вопыт працы ў некамерцыйнай арганізацыі;
валоданне Exсel;
англійская мова на базавым узроўні мінімум;
станоўчае стаўленне да «зялёных» каштоўнасцей;
адказнасць, уважлівасць, аналітычны склад розуму і ўсё, што да гэтага звычайна прыкладаецца.
Асноўныя абавязкі:
вядзенне дакументазвароту;
праца з бюджэтам праекта, падрыхтоўка справаздач;
архіваванне і падрыхтоўка сканаў першасных дакументаў;
ажыццяўленне закупак згодна з пералікам тавараў і паслуг, праца з пастаўшчыкамі;
дакументальнае і лагістычнае суправаджэнне рэалізацыі мерапрыемстваў праекта.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: Пісаць на nastezh@bike.org.by.
Візуальны мерчандайзер(-ка). Reserved
Менскі Reserved шукае чалавека з густам, які будзе рабіць у краме прыгажосць і стымуляваць кансюмерысцкі імпэт наведвальнікаў. Можна працаўладкавацца нават без досведу, працаваць сабе і купляць брэндавыя штанцы ды кашулі са зніжкай.
Галоўнае:
поўная занятасць на поўны працоўны дзень;
працаўладкаванне па ПК РБ (водпуск і ўсё такое);
плацяць аклад + матэрыяльныя заахвочванні;
зніжкі на адзенне.
Асноўныя патрабаванні:
наяўнасць лідарскіх якасцяў;
пачуццё стылю, цікавасць да fashion industry;
разуменне асноўных камерцыйных паказчыкаў крамы;
добрасумленнасць.
Асноўныя абавязкі:
размяшчэнне тавару ў зале і на манекенах, афармленне вітрыны і гандлёвай залы;
правядзенне трэнінгаў для персаналу крамы: стылістыка трэндаў, падрыхтоўка крам да адкрыцця, асноўныя прынцыпы падбору камплектаў, праца са стандартамі кампаніі.
Лакацыя: Менск.
Кантакты: +375 (29) 5395435 | svetlana.domorad@lppsa.com.
Digital marketing спецыяліст(-ка). OneSoil
Рабяты, якія будуць самую вялікую супольнасць фермераў у свеце і кардынальна мяняюць падыход да вядзення сельгаспадаркі (у лепшы, вядома, бок), пашыраюцца і шукаюць новага чэла ў каманду. Аж гарыць як патрэбны дыджытал-маркетынгавы ас.
Галоўнае:
натхняльны праект;
прыгожы офіс на вул. Кірава (з паркоўкай!);
адсутнасць бюракратыі;
опцыя «пракаціцца на камбайне».
Асноўныя патрабаванні:
выдатная руская і англійская мовы;
уменне працаваць у камандзе, быць сумленным(-ай) і адкрыта абмяркоўваць праблемы;
будуць плюсамі – веды SEO, уменне наладжваць рэкламу ў Facebook & Google Ads, дадатковая замежная мова, веды ў аграрным сектары, досвед працы ў IT.
Асноўныя абавязкі:
распрацоўка стратэгіі email-маркетынгу, налада аўтаматычных паведамленняў, A/B-тэставанне, аналітыка;
распрацоўка, падрыхтоўка і рэалізацыя SMM-плана;
размяшчэнне артыкулаў на Medium, Habr, Vkontakte, Linkedin і ў іншых карысных каналах;
праца з аналітыкай: Google Analytics, Yandex Metrika, Facebook Analytics.
Лакацыя: Менск.
Telegram @lindorenkovero | v.lindorenko@onesoil.ai.
Даслаць прыемную і моцную вакансію для публікацыі ў рубрыцы можна на мэйл 34editors@gmail.com.