Вакансіі: vol. 25
- Рубрыка: ВАКАНСII
- 08.04.2020
- 19364
Чарговы выпуск традыцыйнай рубрыкі пра вакансіі, якія падаюцца нам цікавымі ці хлебнымі, у ідэале – 2-у-1. Гэтым разам прапануем займацца прасвятленнем на вёсцы, рэдачыць глянцавы часопіс, будаваць кар’еру ў айці або проста варыць каву.
Спецыяліст(-ка) па інфармацыі і камунікацыі. «АПБ»
ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» чакае заяўкі ад людзей, якія ўмеюць камунікаваць са СМІ ды ўсялякімі інстанцыямі і здольныя давесці да шырокіх мас ды адказных асоб простую ідэю: дзікая прырода Беларусі вартая таго, каб шчыра яе любіць і берагчы.
Галоўнае:
офіс у Менску на вул. Парніковай;
занятасць: 40 гадзін у тыдзень;
тэрмін кантракту: 1 год з магчымасцю падаўжэння;
камандзіроўкі па РБ;
зарплата: ад 1000 BYN;
тэрмін пачатку працы: 27 красавіка.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR або сумежных дысцыплінах;
рэлевантны досвед працы – ад двух гадоў;
валоданне англійскай мовай не ніжэй за В1;
добрыя менеджарскія якасці;
любоў да дзікай прыроды.
Асноўныя абавязкі:
распрацаваць камунікацыйную стратэгію па прасоўванні каштоўнасці дзікай прыроды і рэалізоўваць яе;
каардынаваць удзельнікаў каманды;
генераваць і рэалізоўваць ідэі па правядзенні афлайн і анлайн інфармацыйных кампаній ды мерапрыемстваў;
рыхтаваць інфармацыйныя матэрыялы;
арганізоўваць прэс-канферэнцыі, прэс-туры, выставы, навучальныя круглыя сталы, семінары;
рыхтаваць друкаваную прадукцыю: ад тэксту да каардынацыі падрадчыкаў.
Кантакты: рэзюмэ і матывацыйны ліст з тэмай «Вакансия_АПБ» дасылай да 20 красавіка на адрас salavei@ptushki.org. Абавязкова пазнач папярэднія і бягучае месца працы; кантакты двух чалавек, якія могуць даць табе рэкамендацыі; прыклады рэалізаваных кампаній або праектаў; спасылкі на свае тэксты, не старэйшыя за два гады. У матывацыйным лісце трэба адказаць на пытанне «Чаму я хачу атрымаць гэтую працу» (да 1000 знакаў з прабеламі).
Магчымасць нарэшце перабрацца на чыстае паветра і рэалізаваць свае педагагічныя амбіцыі там, дзе яны крытычна патрэбныя: у вёсцы. Праграму «Настаўнік для Беларусі» запусцілі летась, цяпер пачаўся набор на другі паток. Прынцыповыя адрозненні ад звычайнага працаўладкавання – у тым, што ты рэальна прапампуеш свае навыкі дзякуючы папярэдняму інтэнсіву і метадычнай падтрымцы, а падчас працы не толькі ўлюбіш школьнікаў у свой прадмет, але і прынясеш ім і іх бацькам яшчэ нешта карыснае: магчыма, дэндрапарк, а мо і курсы праграмавання (прыдумаеш сам(-а), што патрэбна больш).
Галоўнае:
пераезд на вёску на два гады;
праца на адну стаўку без магчымасці сумяшчэння;
стыпендыя на рэалізацыю праекта, які будзе карысны локалам;
кампенсацыя выдаткаў на жыллё;
нармалёвы лэптоп.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая адукацыя і любоў да прадмета;
высокая, усвядомленая матывацыя;
настойлівасць у дасягненні мэтаў;
праактыўная, лідарская жыццёвая пазіцыя;
эмпатыя, чуласць, камунікатыўныя навыкі
.
Асноўныя абавязкі:
віртуозна выкладаць свой прадмет;
прыдумаць праект для развіцця мясцовай супольнасці і рэалізаваць яго.
Кантакты: запоўніць анкету кандыдата(-кі) да 4 траўня па спасылцы.
Памочнік(-ца) менеджара па развіцці бізнэсу. Altabel
IT-кампанія Altabel прапануе працу на пазіцыі Business Development Manager Assistant у фармаце выдаленкі. Патрабаванні досыць сціплыя, а графік такі, што можна сумяшчаць з вучобай.
Галоўнае:
частковая занятасць (part-time – 4 гадзіны ў дзень);
выдаленая праца;
пяцідзённы працоўны тыдзень.
Асноўныя патрабаванні:
англійская мова B1 (Intermediate) ці вышэй;
адказнасць, самастойнасць, уседлівасць;
цікавасць да сферы IT.
Асноўныя абавязкі:
рассылаць лісты замежнымі кампаніям з прапановамі паслуг;
запаўняць і весці кліенцкую базу.
Кантакты: пытанні CV – на pkasterova@gmail.com з пазнакай «CV Business Development Manager Assistant».
Менеджар(-ка) аддзела маніторынгу і аналітыкі. Fistashki
Рэкламнае агенцтва з топ-10 лепшых digital-агенцтваў Расіі шукае супрацоўніка ў менскі офіс. Трэба будзе маніторыць інтэрнэты на прадмет згадак таго ці іншага брэнда і аналізаваць гэтыя згадкі, каб прадставіць агульную карціну.
Галоўнае:
фіксаваная заработная плата па выніках сумоўя;
офіс на «Міхалова».
Асноўныя патрабаванні:
уменне знаходзіць прычыны падзей і тлумачыць вынікі даследаванняў;
здольнасць добра арыентавацца ў інтэрнэт-рэсурсах;
навыкі працы з пакетам Microsoft Office;
акуратнасць, уважлівасць і адказнасць;
вопыт працы з маніторынгавымі сістэмамі – гэта тлусты плюс.
Асноўныя абавязкі:
апрацоўваць і аналізаваць атрыманыя ў выніку інтэрнэт-маніторынгу згадкі пра брэнд;
ацэньваць танальнасць згадак;
катэгарызаваць згадкі на падставе тэмы паведамлення;
рыхтаваць справаздачы.
Кантакты: hr@fistashki.org.
IT-кантора са штаб-кватэрай у Даласе шукае капірайтара(-ку), які(-ая) будзе пісаць удумлівыя тэксты для амерыканскай аўдыторыі. Вакансія можа падысці дасведчаным капірайтарам, перакладчыкам або студэнтам апошніх курсаў са спецыялізацыяй «англійская мова».
Галоўнае:
праца ў офісе;
поўная занятасць;
канкурэнтаздольная афіцыйная зарплата;
сацпакет;
медычнае страхаванне;
пакрыццё выдаткаў на фітнэс;
моўныя курсы і іншыя карпаратыўныя праграмы.
Асноўныя патрабаванні:
здольнасць ператвараць ідэі ў тэксты;
інфарматыўны, лагічны, фактацэнтрычны стыль, які ўмацоўвае давер і стымулюе цікавасць;
свабоднае валоданне англійскай мовай.
Асноўныя абавязкі:
ствараць артыкулы, тэматычныя даследаванні, навіны, апісанні паслуг на англійскай мове (прыклады можна глянуць на сайце кампаніі).
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by.
Дызайнер(-ка). «А100 Дэвелапмент»
Забудоўшчык, якога ведаюць па праектах жылых раёнаў «Новая Баравая», «Пірс», «Зялёная гавань», ТЦ «ALL», шукае дызайнера(-ку)-шматстаночніка(-цу).
Галоўнае:
поўная занятасць, графік: пн-чц з 8:30 да 17:30, пт да 17:00;
мабільны тэлефон, безліміт перамоў;
праязны за кошт кампаніі;
50% зніжка на абанемент у трэнажорную залу,
28-дзённы адпачынак;
з/п залежыць ад вопыту работы і глыбіні прафесійных ведаў.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая адукацыя, можна студэнтам апошняга курса;
уменне працаваць у спецыялізаваных праграмах;
веданне дзейных стандартаў і тэхнічных умоў, методык афармлення паліграфічных выданняў;
веданне правілаў вёрсткі друкаваных выданняў;
веданне метадаў і сродкаў выканання мастацка-афарміцельскіх работ.
Асноўныя абавязкі:
вярстаць друкаваную прадукцыю;
распрацоўваць макеты і адаптаваць іх пад памеры;
ствараць паліграфію, стэнды, банеры;
ствараць банеры для інтэрнэту, вэб-элементы;
удзельнічаць у распрацоўцы лагатыпаў;
ствараць макеты для часопісаў;
падрыхтоўваць візуальна-адраснае арыентаванне.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by.
Галоўны(-ая) рэдактар(-ка). KORONA magazine
Калі пры праглядзе фільмаў пра рэдактараў(-ак) глянцавых часопісаў ты кожны раз крышачку прымяраеш пад сябе іх крэслы ды пап’е-машэ, магчыма, варта сесці ўжо ў тое крэсла і рэальна паруліць. Не Vogue, вядома, але назва таксама гучная.
Галоўнае:
патрабаваны вопыт працы: 1-3 гады;
поўная занятасць, поўны дзень;
офіс у БЦ «Вікторыя-Алімп» па праспекце Пераможцаў.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая адукацыя (філолаг, рэдактар, журналіст);
вопыт працы рэдактарам – стылістычным рэдактарам, выпускаючым рэдактарам, журналістам – ад двух гадоў;
уменне пісаць цікавыя і ёмістыя тэксты;
уменне пісаць рэкламу.
Асноўныя абавязкі:
каардынаваць працэс стварэння часопіса на ўсіх этапах;
пільнаваць дэдлайны;
стылістычна і тэхнічна рэдагаваць артыкулы;
размяшчаць інфармацыю ў сацыяльных сетках;
крэатывіць і капірайціць.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by.
Business Development Specialist. iTechArt
Кампанія iTechArt займаецца распрацоўкай і тэставаннем аплікацый. Тут дзейнічае пяць дэпартаментаў па развіцці бізнэсу, дзе ва ўсіх супрацоўнікаў, кажуць, ёсць магчымасць актыўна ўдзельнічаць у працэсах, прапаноўваць свае ідэі, браць на сябе новыя задачы, пераймаць вопыт у прафесіяналаў у галіне продажаў і развіцця бізнэсу. Працаваць давядзецца з заказчыкамі з ЗША і краін Заходняй Еўропы. Усе камунікацыі праходзяць на англійскай мове.
Галоўнае:
з/п па выніках сумоўя;
поўная занятасць, поўны працоўны дзень;
камфартабельны офіс на «Інстытуце Культуры»;
бясплатныя курсы англійскай;
медыцынская падтрымка, спартыўная праграма, карпаратыўныя дысконты.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая адукацыя або студэнты апошніх курсаў універсітэта;
узровень англійскай мовы – Advanced і вышэй;
здольнасць працаваць у рэжыме мультызадачнасці;
плюсам будзе вопыт пражывання за мяжой або досвед працы з носьбітамі англійскай мовы;
плюсам будзе вопыт працы ў ІТ-сферы.
Асноўныя абавязкі:
шукаць новых кліентаў;
аналізаваць магчымасці рынку рэгіёнаў, яго асноўных гульцоў;
распрацоўваць стратэгіі па пошуку і прыцягненні новых кліентаў;
камунікаваць з патэнцыяльнымі кліентамі анлайн;
выяўляць патрэбы патэнцыйных кліентаў;
працаваць з CRM-сістэмай.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by.
Спецыяліст(-ка) аддзела развіцця медыяплатформаў. А1
Мабільны аператар шукае чалавека, які будзе ўмацняць яго пазіцыі на рынку кіберспорту і геймінгу.
Галоўнае:
з/п па выніках сумоўя;
афармленне па дагаворы падраду;
патрабаваны досвед: 1-3 гады;
поўная занятасць, поўны дзень;
офіс на Інтэрнацыянальнай.
Асноўныя патрабаванні:
вышэйшая тэхнічная або эканамічная адукацыя;
захопленасць камп’ютарнымі гульнямі, кіберспортам;
веданне спецыфікі рынку кіберспорту (Беларусі і сусветнага);
спалучэнне творчага падыходу і выканальніцкай дысцыпліны;
узровень англійскай не ніжэй за Upper-intermadiate;
гатоўнасць працы ва ўмовах высокай нагрузкі.
Асноўныя абавязкі:
планаваць кіберспартыўныя актыўнасці VOKA Gaming;
арганізоўваць і каардынаваць кіберспартыўныя актыўнасці (анлайн і афлайн мерапрыемствы, спонсарскія праекты);
узаемадзейнічаць са спонсарамі і партнёрамі;
ствараць кантэнт: стрымы, інтэрв'ю, рэпартажы, агляды;
развіццё кіберспартыўных прадуктаў кампаніі.
Кантакты: адгукайся на вакансію на jobs.tut.by.
У каманду маркетынгу патрэбны графічны(-ая) дызайнер(-ка) з крэатыўным поглядам на жыццё і нестандартным падыходам да вырашэння задач. Кандыдатаў(-ак) без партфоліа не разглядаюць.
Галоўнае:
патрабаваны вопыт працы: 3-6 гадоў;
поўная занятасць, поўны дзень;
офіс побач з метро («Акадэмія навук»);
сучаснае абсталяванне;
канкурэнтаздольны заробак па выніках сумоўя;
карта прэміум-класа для супрацоўнікаў.
Асноўныя патрабаванні:
партфоліа праектаў;
базавыя веды HTML, CSS, пачатковыя навыкі вёрсткі;
веданне Photoshop, Illustrator, Sketch;
праактыўнасць і адкрытасць;
акуратнасць і ўвага да дэталяў.
Асноўныя абавязкі:
дызайніць сайты, персанальныя старонкі, e-mail рассыланні;
адмалёўваць макеты сайтаў;
ствараць абразкі, ілюстрацый для сайтаў, банераў і адаптацыі;
ствараць дызайн паліграфічнай прадукцыі, распрацоўваць лагатыпы і фірменны стыль;
займацца графічным суправаджэннем і афармленнем прадуктаў банка;
распрацоўваць крэатыўныя канцэпцыі пад запускі прадуктаў і праектаў;
працаваць з сумежнымі з дызайнам падраздзяленнямі (распрацоўка, SEO);
ствараць сувязныя серыі прадуктаў з разуменнем усіх дэталяў вытворчасці;
працаваць з аналітыкай.
Кантакты: +375 (29) 1954979 (Ірына), hr_select@alfa-bank.by.
Веганская кавярня на Багдановіча шукае чалавека, які будзе з усмешкай (гэта пункт з патрабаванняў) гатаваць духмяную каву і прадаваць перакусы, дзеля якіх нікога не давялося забіваць.
Галоўнае:
зарплата – ад 550 да 900 рублёў на рукі;
месца працы – раён плошчы Бангалор;
занятасць поўная (12 гадзін) з графікам 2/2;
досвед працы ў грамадскім харчаванні (а таксама з кавамашынай) абавязковы.
Асноўныя патрабаванні:
усмешлівасць, пазітыўны настрой;
пунктуальнасць, тактоўнасць, адказнасць, акуратнасць, таварыскасць, навучальнасць;
уменне рабіць пяць спраў адначасова;
санітарная кніжка.
Асноўныя абавязкі:
гатаваць каву, гарбату, безалкакактэйлі;
прадаваць кандытарку;
прыбіраць працоўнае месца.
Кантакты: запоўні анкету.
Вакансія для тых, хто хоча мець справу з матэрыяльнымі каштоўнасцямі, дыхаць гістарычным пылам і адкопваць скарбы на анлайнавых блышыных рынках. Можна папрацаваць на ІП у сферы антыкварыяту і вінтажу.
Галоўнае:
з/п ад 800 да 2000 рублёў на рукі;
афіцыйнае афармленне;
праца ў офісе (графік можна карэктаваць як зручней);
часткова выдаленая праца.
Асноўныя патрабаванні:
скупляць вінтажныя і калекцыйных рэчы, антыкварыят;
працаваць з поштай і складам;
ствараць «лістынгі» для продажу на Ebay;
працаваць з «Куфрам» і Ay.by;
шукаць тавар і аналізаваць рынак.
Асноўныя абавязкі:
адказнасць;
пунктуальнасць;
жаданне працаваць і развівацца, праяўляць ініцыятыву.
Кантакты: +375 (29) 7703012 (Уладзімір, тэлефанаваць з 14:00 да 21:00), valeryikazei@yandex.by.
Калі хочаш запабліць тлустую вакансію на старонках 34mag, пішы на 34editors@gmail.com. Мо запосцім.