Вакансіі: vol. 19
- Рубрыка: ВАКАНСII
- 21.05.2019
- 7027
У свежым выпуску рубрыкі «Вакансіі» прапануем 10 адборных працоўных пазіцый для самых крэатыўных, актыўных і бодзіпазітыўных чытачоў. Тэрытарыяльна ўсё ў Менску, c'est la vie.
BTL-агенцтва «Акробат», у партфоліа якога – праекты для кучы папулярных брэндаў ад «Агуши» да Jägermeister, – шукае чалавека «з пачуццём прыгожага і ўмелымі ручкамі». Здаецца, гэта ты.
Галоўнае:
Трэба валодаць Adobe Photoshop, Adobe Illustrator, CorelDraw.
Вопыт у дызайне – ад трох гадоў.
Без партфоліа шанцаў няма.
Асноўныя патрабаванні:
Шукаюць адказнага, акуратнага перфекцыяніста, здольнага ўключацца «ў любы, нават самы нудны праект».
Трэба ўмець аналізаваць задачы і прапаноўваць эфектыўныя рашэнні.
Ну і беларуская класіка: стрэсаўстойлівасць, гатоўнасць працаваць шмат і мультызадачна.
Асноўныя абавязкі:
Рэтуш малюнкаў, фотамантаж, адаптацыі, зборка візуалаў, падрыхтоўка ў друк.
Стварэнне, карэкціроўка, аптымізацыя макетаў.
Вёрстка электронных прэзентацый і паліграфічнай прадукцыі.
Кантроль за выкананнем фірмовага стылю па брэндбуку.
Распрацоўка макетаў вонкавай рэкламы.
Распрацоўка і візуалізацыя крэатыўных канцэпцый.
Кантакты: info@acrobat.by | +375-29-3199097
Праект-менеджар(-ка). Fabula Branding
Брэндынгавае агенцтва, дзякуючы якому многія прадукты ў гіперах выглядаюць так, што хочацца купіць іх за адну толькі ўпакоўку, шукае праектнага менеджара. Працаваць будзеш з цікавымі і доўгайгральнымі праектамі ў сферы брэндынгу – няблага для самаразвіцця і самаадукацыі.
Галоўнае:
Гэта поўная занятасць у офісны палон (але кажуць, што офіс вельмі ўтульны).
Патрэбны вопыт працы ад 3 гадоў.
Памер заработнай платы сфармуляваны як «годны».
Асноўныя патрабаванні:
Вопыт кіравання праектамі ў сферы рэкламы і маркетынгу.
Навыкі правядзення прэзентацый.
Досвед працы з CRM і дакументазваротам.
Ідэальны кандыдат умее планаваць, натхняць, матываваць, хутка працуе, у яго халодны розум і адкрытае сэрца.
Асноўныя абавязкі:
Поўнае вядзенне кліента.
Удзел у брыфінгах і фармаванне каманды праекта.
Вызначэнне таймінгу і бюджэту праекта, каардынацыя і кантроль якасці выканання і тэрмінаў рэалізацыі.
Праца з падрадчыкамі.
Вядзенне справаздачнасці.
Кантакты: info@fabula.by | +375 (17) 29-29-123
Гульнявая кампанія з гучнай назвай Wargaming шукае спецыяліста, які дапаможа палепшыць яе камунікацыю з аўдыторыяй. Абяцаюць «унікальны вопыт узаемадзеяння з карыстальнікамі сацсетак». Шукаюць абавязкова чалавека, які любіць гуляцца сам.
Галоўнае:
Вопыт стварэння ілюстрацый ад 3 гадоў.
Партфоліа – вядома ж!
Асноўныя патрабаванні:
Трэба ўмець маляваць ад рукі.
Трэба цікавіцца гульнявой індустрыяй увогуле.
Калі ўмееш манціраваць відэа – гэта важкі плюс пры адборы.
Асноўныя абавязкі:
Ствараць ілюстрацыі для рэкламных кампаній і пастоў.
Афармляць пасты ў сацыяльных сетках.
Афармляць рэкламныя аб'явы.
Прататыпаваць і ўдзельнічаць у стварэнні крэатыўных матрыц.
Кантакты: career@wargaming.net | +375(17) 330 52 02
Рэдактар(-ка) навін. Citydog.by
Парталу пра Менск кроў з носу патрэбны чалавек, які будзе пісаць пра такія важныя рэчы, як адключэнне гарачай вады і выратаванне качанят дальнабойшчыкамі на трасе М6.
Галоўнае:
Дыплом з журфака або філфака.
Нейкі вопыт працы ўсё ж такі пажаданы.
Асноўныя патрабаванні:
Працавітасць і стрэсаўстойлівасць.
Пачуццё гумару.
Валоданне рускай і беларускай мовамі (калі плюс спік інгліш, то зусім любоў).
Асноўныя абавязкі:
Элегантна шукаць навіны з розных крыніц.
Умець здабываць да навін дабаўленую вартасць.
Заводзіць і падтрымліваць кантакты з інфакрыніцамі.
Умець шукаць інфанагоды там, дзе іх не бачаць іншыя (спадзяемся, у цябе шмат менскага бамонду ў сябрах на FB).
Кантакты: citydogby@gmail.com (з пазнакай «Новостник»).
Стваральнік(-ца) відэакантэнту для сацсетак. OZ.by
Анлайн-гігант кніжнага гандлю шукае відэатворцу. Сярод «плюшак» абяцаюць каралеўскія зніжкі на тавары з OZ.by і Ay.by. Нарэшце поўны збор твораў Стывена Кінга апынецца на тваёй палічцы.
Галоўнае:
Графік працы: з 8:45 да 17:30 (пн-пт).
Офіс у раёне метро «Маладзёжная».
Сацпакет з усякімі карпаратамі і тымбілдынгамі.
Асноўныя патрабаванні:
Досвед працы з Adobe Premier, Photoshop.
Адказнасць, уважлівасць, крэатыўнасць.
Уменне працаваць па ТЗ.
Асноўныя абавязкі:
Здымка відэаролікаў, мантаж відэа, праца з колерам, музыкай, эфектамі.
Студыйная здымка, рэпартажная здымка, фотаздымка.
Кантакты: anna.shimanskaya@oz.by | +375 (44) 7232723 (рыхтуйся спачатку выканаць тэст).
Спецыяліст(-ка) па інфармацыі і камунікацыі. «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
Найбуйнейшая недзяржаўная прыродаахоўная арганізацыя Беларусі, якая абараняе інтарэсы птушак лепш, чым некаторыя арганізацыі абараняюць інтарэсы людзей, шукае піяршчыка з талентам журналіста і чуллівым сэрцам натураліста.
Галоўнае:
Занятасць – 40 гадзін у тыдзень;
Прыступіць трэба 1 ліпеня;
Кантракт заключаецца на год з магчымасцю падаўжэння;
Заробак – ад 700 BYN (тут сумоўе вырашае).
Асноўныя патрабаванні:
Вышэйшая адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR або нешта падобнае.
Вопыт працы ў нейкай падобнай сферы – ад двух гадоў.
Англійская мова хаця б узроўню B2.
Уяўленне пра тое, як складаюцца камунікацыйныя планы для розных мэтавых аўдыторый.
Добрыя менеджарскія якасці.
Шчырая любоў да птушак і прыроды.
Асноўныя абавязкі:
Распрацаваць камунікацыйную стратэгію па прасоўванні каштоўнасці дзікай прыроды і рэалізоўваць яе.
Каардынаваць удзельнікаў каманды, якія задзейнічаныя ў інфармаванні.
Ладзіць афлайн-мерапрыемствы.
Дамаўляцца са СМІ наконт публікацый і партнёрства.
Напаўняць і паляпшаць сайт «Воўчы блог».
Рыхтаваць інфармацыйныя матэрыялы.
Узаемадзейнічаць з PR-аддзелам Франкфурцкага заалагічнага грамадства па падрыхтоўцы матэрыялаў па праектах.
Кантакты: кідай на info@ptushki.org рэзюмэ і матывацыйны ліст.
Культурны хаб «Ок16» шукае гуру сацыяльных сетак. Будзеш сакавіта распавядаць пра паці, спектаклі, перформансы ды іншы варушняк па адрасе Кастрычніцкая, 16.
Галоўнае:
Трэба мець разуменне аб прасоўванні тэатральных паказаў, выстаў і іншых культурных падзей, якія ладзіць «Ок16».
Асноўныя абавязкі:
Пісьменна і цікава весці Facebook, ВКонтакте, Instagram.
Фоткаць прастору і жыццё ў ёй, посціць здымачкі, суправаджаць іх нядрэнным тэкстам.
Кантакты: modelny.zeh@gmail.com.
Калі дзіцячая мара працаваць на радыё ўсё яшчэ пульсуе ў тваім мозгу, то вось табе варык: пісаць сцэнары радыёпраграм, шукаць цікавых гасцей, зацягваць да сябе зорак і ўсімі магчымымі метадамі прасоўваць сваю хвалю – усё гэта будзеш рабіць на «Легенды FM», калі пройдзеш адбор.
Галоўнае:
Поўная занятасць, поўны дзень з 9:00 да 18:00.
Годная белая з/п.
Асноўныя патрабаванні:
Дыплом з журфака або філфака.
Вопыт напісання артыкулаў.
Арганізатарскія здольнасці.
Пажаданае веданне інгліша.
Рэдактарскі вопыт працы на радыё/тэлебачанні – тлусты плюс.
Асноўныя абавязкі:
Напісанне сцэнарыяў праграм, планаванне тэм.
Пошук гасцей, падрыхтоўка пытанняў для інтэрв'ю.
Наладжванне кантактаў з канцэртнымі агенцтвамі, каб запрашаць зорак.
Падрыхтоўка рэкламных і PR-артыкулаў, рэкламных акцый.
Кантакты: e.pisarik@legendy.by
Чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй шукае на стаўку Дзіцячы дом-інтэрнат у Навінках. Будзеш вучыць малых рабіць розныя прышпільныя крафтавыя штукі ўласнымі рукамі.
Галоўнае:
Вопыт працы ад года.
Поўная занятасць, поўны дзень.
Афармляюць па ТК РБ.
З/п ад 650 BYN да выліку НДФЛ выдаюць пунктуальна два разы на месяц.
Па калектыўнай дамове абяцаюць дадатковыя выплаты.
Асноўныя патрабаванні:
Любоў да дзяцей, здольнасць весці за сабой.
Творчы падыход і крэатыўнасць.
Камунікабельнасць і стрэсаўстойлівасць (ну, з дзецьмі ж працаваць…).
Асноўныя абавязкі:
Вучыць малых працы.
Праводзіць заняткі ў гуртках.
Навучаць дзяцей догляду за раслінамі і жывёламі на тэрыторыі ўстановы.
Кантакты: ppguddi@mail.ru | +375 (17) 2898086, +375293199140
Вакансія для тых, хто не шугаецца фотакамеры і не супраць «пагандляваць тулавам». Швейная вытворчасць Camelia шукае мадэль для здымак каталога адзення. Важны нюанс: трэба быць далёка не ў параметрах Кары Дэлевінь.
Галоўнае:
Патрабуюць вопыт удзелу ў фотаздымках.
Асноўныя патрабаванні:
Рост: ад 169 да 172 сантыметраў;
Неабходныя параметры мадэлі 52 памеру: ахоп грудзей – 104 см, ахоп сцёгнаў – 112 см;
Неабходныя параметры мадэлі 54 памеру: ахоп грудзей – 108 см, ахоп сцёгнаў – 116 см;
Неабходныя параметры мадэлі 56 памеру: ахоп грудзей – 112 см, ахоп сцёгнаў – 116 см.
Кантакты: кідай некалькі фотак у поўны рост на пошту cameliatrik@tut.by.
Некаторыя з вакансій, пра якія мы распавядалі месяц таму, актуальныя і сёння. Мо цябе чакаюць?
Вiзуал: lorenacanals.com